Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Больш 50 інамарак, вывезеных у Расею зь Беларусі бяз уплаты небходных мытных плацяжоў, былі знойдзены ў мінулыя выходныя мытнікамі ў дзьвюх маскоўскіх аўтасалонах - "Реал-Авто" й "Ладья", паведамляе "Интэрфакс". Згодна з Мытнёвым кодэксам Расейскай Фэдэрацыі, аўтамабілі будуць зьмешчаны на склады часовага захоўваньня да ўзьнёску ўладальнікамі аўтасалонаў надастатковай сумы мытнёвых плацяжоў. Аўтамабілісты, што набылі машыны ў аўтасалонах, вывезеныя з такімі парушэньнямі, будуць вымушаныя даплаціць пошліны й налогі ў памеры ад 15 да 20 тысячаў даляраў.

Толькі ў 2000 годзе ў рэгіёне дзейнасьці Цэнтральнага мытнёвага ўпраўленьня, да якога адносяцца Масква й Маскоўская вобласьць, па рэшэньні мясцовых судоў было аформлена каля тысячы аўто, вывезеных зь Беларусі. Пры гэтым, сума надаплачаных у расейскі бюджэт плацяжоў склала больш 18 мільёнаў даляраў. У прэс-службе Дзяржаўнага мытнёвага камітэту падкрэсьлілі, што "усе аўтамабілі, вывезеныя па рашэнні суда па "беларускай схеме", на сёньня павінны быць аформленыя ў Расеі згодна з расейскім мытнёвым заканадаўствам". У адваротным выпадку, іх эксплуатацыя будзе "утрымоўваць прызнакі парушэнгьня мытнёвых правілаў".

Так супрацоўнікі ДМК прадэманстравалі, што змагаюцца з "беларускай схемай" "растаможкі". Сутнасьць схемы: інамарка праходзіць мытнёвыя працэдуры ў Беларусі, бо імпартовыя ппошлінытут больш чым у дзесяць разоў ніжэй, чым у Расеі. Затым машина прадаецца ў Расею, дзе пры выдачы пашпарту траспартнага сродку мытня не здольна спагнаць розьніцу паміж імпартовымі пошлінамі Расеі й Беларусі наваит праз суд: па пагадненьні аб Мытнёвым Зьвязу дзьве краіны лічыцца адзінай мытнёвай прасторай.

Рэальных вынікаў апэрацыі, хутчэй за ўсё, ня будзе. На думку расейскага аналітычнага выданьня "КоммерсантЪ", шэф ДМК Міхаіл Ванін, праводзячы чарговыя праверкі, імкнецца пазьбегнуць звальненьня (у 1998 годзе яго ўжо здымалі з пасады, але затым узнавілі). Па сьведках "Коммерсанта", новая пагроза адстаўкі над Міхаілам Ваніным навісла ўлетку.
0058648