Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


У межах урачыстых мерапрыемстваў, прысьвечаных сустрэчы трэцяга тысячагодзьдзя й 2000-годзьдзя Хрысьціянства кіраўніку Беларусі будзе ўручаная міжнародная прэмія "За сплочение и единение славянских народов".

Кіраўнік Беларусі асабіста зьбіраецца прыехаць у Маскву 23 студзеня на цырымонію ўручэньня прэміі, якая адбудзецца ў храме Христа-Спасителя. Гэтымі днямі прадстаўнікі беларускага МЗС прыбылі ўжо ў Маскву, дзе вывучалі ўсе абставіны значнай імпрэзы веку. Як нам паведамілі ў беларускай амбасадзе ў Маскве, пакуль ня вызначана, прыедзе Аляксандар Лукашэнка толькі на некалькі гадзінаў для атрыманьня прэміі, альбо прыбудзе зь візытам - і пераначуе.Усё залежыць ад таго, ці прыме яго Ўладзімер Пуцін.

Адзначу: прэмію заснаваў Міжнародны фонд адзінства праваслаўных народаў, які ачольвае Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексі 2-гі. Гэтая прэмія прадугледжвае помны знак з крыжом, а таксама 20 тысяч амэрыканскіх даляраў. Выканаўчы дырэктар Фонду Анатоль Дзьмітрыеў назваў Рацыі ўсіх, каму сёлета прысуджаная прэмія.

А.Д.: - По номинации "священнослужители" - Диадор Первый Патриарх Ерусалимский и всея Палестины, который, к сожалению, на прошлой неделе умер. По наминации "президенты и главы государств" - это президент Беларуси Александр Лукашенко. По номинации "главы парламентов" - Кипрос Киприону, бывший президент Кипра, а теперь возглавляет Палату представителей -, в общем, главный парламентарий Кипра. По номинации "бизнес" - Вяхирев Рем Иванович, РАО "Газпром". И по номинации "общественные организации" -Синдесмос, Всемирная студенческая православная организация христианская.

Фонд адзінства праваслаўных народаў існуе пяць гадоў. Старшынём апякунскай рады гэтага Фонду зьяўляецца Маскоўскі патрыярх Алексі II. Старшыня Фонду Валеры Аляксееў працуе памочнікам сьпікера Дзяржаўнай Думы Расеі Генадзя Селязьнёва. Беларускім аддзяленьнем згаданага Фонду кіруе намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Уладзімер Канаплёў. Прэмія заснаваная і ўручаецца "за адметную дзейнасьць ва ўмацаваньні адзінства праваслаўных народаў".

Аляксандар Лукашэнка вядомы сваёй дзейнасьцю па аб'яднаньні Беларусі й Расеі. Акрамя таго, ён аказвае матэрыяльную дапамогу Расейскай праваслаўнай царкве. У прыватнасьці, ён даслаў гуманітарную харчовую дапамогу расейскім манастырам, выдаткаваў сродкі на выраб харугваў для маскоўскага храму Христа-Спасителя, садзейнічаў Фонду ў арганізацыі ягоных акцыяў. Цяпер "праваслаўнаму атэісту" Лукашэнку ўручаць прэмію ў галоўным храме Расеі. Гэта станецца адною з цэнтральных падзеяў, якія Расейская праваслаўная царква ладзіць да 2000-годзьдзя Хрысьціянства.

Нельга не адзначыць, што ў спісе прэміяваных няма расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. Чаму ж праваслаўны Фонд, якім кіруе Алексі 2-гі, абраў Лукашэнку, але ня Пуціна? Гэтае пытаньне - да выканаўчага дырэктара Фонду Анатоля Дзьмітрыева.

А.Д.: - Президент Путин избран в марте этого года. Александр Григорьевич работает на ниве православия уже много лет как президент. Поэтому все аргументы принимались во внимание. У нас много достойных людей, в том числе и президент России, но в этом 2000-м году комиссия решила, что это Александр Лукашенко.

Такім чынам, ня Пуцін, але Лукашэнка прызнаны Рускай праваслаўнай царквой выдатным правадыром праваслаўных народаў другога тысячагодзьдзя.

Аляксандар Дашчынскі

Радыё Рацыя