1. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  2. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  3. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  4. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  5. Белгидромет предупредил о заморозках в ночь на 10 мая
  6. Что происходит в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  7. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  8. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  9. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  10. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  11. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  12. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  13. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  14. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  15. За сутки в стране 1214 новых случая COVID-19, десять скончавшихся
  16. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  17. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  18. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  19. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  20. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  21. «Лукашенко хочет исключить собственное переизбрание в 2025 году». Эксперты — об усилении Совбеза
  22. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  23. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  24. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  25. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  26. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  27. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  28. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  29. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  30. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток


Адзін з сузаснавальнікаў "Свободных новостей", Сяргей Атрошчанка, які стаў ініцыятарам "пахаваньня" выданьня, зьвярнуўся ў пракуратуру. Цяпер ён вінаваціць выдаўцоў "Свободных новостей Плюс" за выкарыстаньне ягонай інтэлектуальнай уласнасьці й карыстаньне гандлёвай маркай. Абураны галоўны рэдактар "СН Плюс" Аляксандар Уліцёнак называе дзеяньні Атрошчанкі "беспрэцэдэнтнымі па сваім нахабстве". У пятніцу, 6 верасьня, Уліцёнак быў выкліканы ў пракуратуру.

У пятніцу галоўны рэдактар штотыднёвіка "Свободные новости Плюс" Аляксандар Уліцёнак быў выкліканы ў пракуратуру, дзе яго азнаёмілі з заявай аднаго з сузаснавальнікаў "СН" - Сяргея Атрошчанкі. Цяпер сп. Атрошчанка вінаваціць "СН Плюс" за выкарыстаньне гандлёвай маркі выданьня й інтэлектуальнай уласнасьці. Высьветлілася, што ў красавіку сёлета Атрошчанка пасьпеў запатэнтаваць назву "Свободные новости", што й дало яму магчымасьць зьвярнуцца са скаргай у пракуратуру. Мэта звароту ў пракуратуру - вядома ж, зачыніць "Свободные новости Плюс", два нумары якіх ужо зьявіліся пасьля "пахаваньня" "СН".

Дзеяньні Атрошчанкі сталі поўнай нечаканасьцю для іншых трох сузаснавальнікаў "СН". Аляксандар Уліцёнак паведаміў: усе трох сузаснавальнікі не былі паінфармаваныя пра тое, што Атрошчанка пасьпеў запатэнтаваць гандлёвую марку выданьня. Але нават у гэтым выпадку, зь перакананьня Ўліцёнка, нельга лічыць ідэнтычнымі назвы "Свободные новости" й "Свободные новости Плюс", бо "ў такім разе ўсе выданьні, якія ў сваёй назве ўтрымліваюць словы "навіны", "беларуская", "газэта", "свабода" й г.д., могуць вылучаць такія ж прэтэнзіі". Ні пра якую інтэлектуальную ўласнасьць Атрошчанкі, паводле Ўліцёнка, нельга весьці гаворку.

Аляксандра Ўліцёнка таксама зьдзівіла тая апэратыўнасьць, зь якой пракуратура пачала рэагаваць на зварот Атрошчанкі. Гэта, як лічыць спадар Уліцёнак, "наводзіць на думку пра сплянаваную акцыю, мэта якой - поўнае зьнішчэньне выданьня". Нагадаю: у сярэдзіне жніўня Аляксандар Атрошчанка зьвінаваціў "СН" за тое, што газэта няздольная быць камэрцыйным праектам і атрымлівае грантаўскую дапамогу.

Міністэрства інфармацыі стала на бок аднаго з чатырох сузаснавальнікаў выданьня й прыпыніла друк "СН". Гучныя выказваньні Атрошчанкі аказаліся стартавым сыгналам для беларускіх уладаў, якія пачалі вінаваціць Злучаныя Штаты за фінансаваньне недзяржаўнага беларускага друку. Гэтая сытуацыя, дарэчы, справакавала зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў да міністра інфармацыі Міхаіла Падгайнага з заклікам пакінуць сваю пасаду.

Паралельна, дарэчы, спадар Атрошчанка стаў сузаснавальнікам штотыднёвіка "Обозреватель", які нельга папракнуць за неляяльнасьць да ўладаў. Выглядае на тое, што цяпер абкатваюцца розныя сцэнары закрыцьця недзяржаўных СМІ: за апошнія месяцы з той ці іншай падставы спынілі сваё існаваньне 9 незалежных беларускіх мэдыяў.

Радыё Рацыя
-30%
-10%
-12%
-20%
-5%
-15%
-15%
-10%
-15%
-21%
0072916