Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Адразу ж пасьля яго затрыманьня на мінулым тыдні супрацоўнікі КДБ запэўнівалі журналістаў, што арышт былога банкіра не зьвязаны зь ягонай дзейнасьцю на пасадзе кіраўніка банку, а Краўцоў падазраецца ў зьдзяйсьненьні шэрагу эканамічных злачынстваў як заснавальнік некалькіх камэрцыйных фірмаў. І нечакана 5 верасьня старшыня КДБ Леанід Ерын заявіў журналістам, што арышт Краўцова наўпрост зьвязаны з ягонай прафэсійнай дзейнасьцю менавіта на пасадзе старшыні "МінскКомплексБанку". Вось такая непасьлядоўнасьць.

Паводле інфармацыі "Белорусской деловой газеты", Яўген Краўцоў быў зьняты зь цягніку "Менск-Масква" ў панядзелак, 26 жніўня. Затрымлівалі яго супрацоўнікі КДБ, зьмясьцілі ў сумнавядомую "амэрыканку" - сьледчы ізалятар КДБ. Вінавачаньне выстаўлялі на дзясяты (самы апошні) дзень пасьля затрыманьня. Распавядае кіраўнік цэнтру інфармацыі й грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі Фёдар Котаў.

Ф.К.: - Обвиняют господина Кравцова по части 3 статьи 424 Уголовного Кодекса - в злоупотреблении властью или служебными полномочиями.

RR: - Господин Ерин журналистам сказал, что будто бы арест связан с деятельностью его как руководителя крупного банка…

Ф.К.: - Да, совершенно верно. Своими действиями Кравцов нанёс ущерб банку, который определяется как особо крупный. Часть 3 статьи 424 подразумевает ответственность за действия, повлекшие тяжкие последствия. Речь идёт о сумме, эквивалентной 18 тысячам долларов США. Господину Кравцову грозит лишение свободы сроком на 8 лет с конфискацией имущества.

RR: - И по-прежнему он содержится под стражей, и ни о каком залоге речи быть не может…

Ф.К.: - Да, он в изоляторе, и об изменении меры пресечения речи пока нет. Больше я ничего не скажу, и я тут полностью солидарен со следствием, что господин Кравцов в бытность его председателем правления "МинскКомплексБанка" имел контакты и связи с очень широким кругом лиц. И сейчас называть фамилии этих людей в связи с возбуждением уголовного дела - это значит неправомерно нанести ущерб их деловой репутации. Такой ответственности мы взять на себя не можем. Да и не хотим этого делать. Поэтому все подробности деяний, в которых обвиняется господин Кравцов, вы сможете узнать только во время судебных слушаний.

Паведаміў Радыё Рацыя кіраўнік цэнтру інфармацыі й грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі Фёдар Котаў.

Нагадаем: Яўген Краўцоў зьяўляўся заснавальнікам "МінскКомплексБанку". Менавіта ён прывёў у банк такога сур'ёзнага й саліднага акцыянэра, як расейскі "ОНЭКСІМбанк", якім кіраваў вядомы расейскі алігарх Уладзімір Патанін. Пасьля краху "ОНЭКСІМбанку" ў "МінскКомплекБанк" прыйшоў "Росбанк", потым - "Союзный банк развития".

Сёлета ў красавіку Яўген Краўцоў пайшоў у адстаўку з уласнага жаданьня. Ягоная адстаўка супала з такім цікавым фактам: у той жа час Цэнтрабанк Расеі адклікаў ліцэнзію ў "Союзного банку развития". Прыпала гэта якраз і на час распачатых перамоваў пра пакупку расейскім "МДМ-банкам" 75% акцыяў "МінскКомплексБанку". Пасьля адстаўкі Яўген Краўцоў займаўся прапрымальніцкай дзейнасьцю. Ён зьяўляецца заснавальнікам некалькіх камэрцыйных фірмаў.

Радыё Рацыя