Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Беларускае міністэрства замежных справаў прыступіла да вывучэньня пасланьня прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Адказ беларускага боку, хутчэй за ўсё, будзе дадзены Крамлю найперш у Нью-Ёрку.

Cтатс-сакратар, першы намесьнік міністра замежных справаў Расеі Валеры Лашчынін прыехаў у Менск, каб перадаць праз МЗС пасланьне Ўладзіміра Пуціна Аляксандру Лукашэнку. Нагадаю: у гэтым пасланьні прэзыдэнт Пуцін яшчэ раз пералічыў тры асноўныя варыянты расейска-беларускага аб'яднаньня: поўная інтэграцыя ў адзіную краіну; аб'яднаньне па ўзоры Эўрапейскага зьвязу й, нарэшце, - на падставе дзейнай Саюзнай дамовы.

Для дакладнага аналізу гэтых трох праектаў Уладзімір Пуцін прапануе стварыць спэцыяльную рабочую групу. Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні прэсавай службы МЗС, беларускае зьнешнепалітычнае ведамства прыступіла да вывучэньня гэтага дакумэнту. Пакуль канкрэтнага адказу няма.Найбольш верагодна, што адказ будзе перададзены беларускім бокам у Нью-Ёрку, у часе заплянаванай пасьля 15-га верасьня сустрэчы міністра замежных справаў Беларусі Хвастова зь міністрам замежных справаў Расеі Івановым. Пра гэтую сустрэчу ў часе працы Генэральнай Асамблеі ААН паведаміў Рацыі прэсавы сакратар МЗС РБ Павал Латушка.

Але чаму міністрам замежных справаў давялося сустракацца ў Нью-Ёрку, калі ў Маскве ці Менску бліжэй? На гэта спадар Латушка адказаў наступным чынам.

П.Л.: - Якраз-такі саюзьнікі сустракаюцца ня толькі ў сталіцах дзьвюх дзяржаў, сустракаюцца й пры нагодзе розных міжнародных важных мерапрыемстваў. Такім мерапрыемствам зьяўляецца сэсія Генэральнай Асамблеі ААН.

Яшчэ ў часе сустрэчы расейскага статс-сакратара Лашчыніна й міністра замежных справаў Беларусі Хвастова закраналіся пытаньні ўзаемадзеяньня Беларусі з АБСЭ й Радай Эўропы. Гэтую дэталь у беларускім МЗС пакідаюць без камэнтароў.

Аляксандар Дашчынскі

Радыё Рацыя