Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


6-га верасьня ў Беларусі зьявілася новая моладзевая арганізацыя - Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, утвораная шляхам зьліцьця БПСМ і БСМ. "Умешвацца й несьці на плячох моладзевыя арганізацыі я не зьбіраюся" - папярэдзіў А.Лукашэнка, выступаючы на аб'яднаўчым зьезьдзе. Ён лічыць, што задача кіраўніка дзяржавы - "накіроўваць" моладзевую палітыку.

Прамову лідэра нашае дзяржавы не змаглі пачуць шмат якія акрэдытаваныя на зьезьдзе недзяржаўныя мэдыі: іх папросту не дапусьцілі ў залю, пакуль там знаходзіўся А.Лукашэнка. Тым часам, у кіраўнічыя структуры БРСМ увайшлі прадстаўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта й Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу.

Зьезд распачаўся зь непрыемнага сюрпрызу для многіх недзяржаўных мэдыяў, якія акрэдытаваліся на форум з дапамогаю арганізацыяў-удзельніц. У такую сытуацыю, да прыкладу, патрапілі агенцтва БелаПАН і радыё "Юністар", акрэдытаваўшыся праз БПСМ. Як распавёў Рацыі кіраўнік інфармацыйнае службы "Юністар" Алег Лепешанкоў, у прэсавай службе "патрыётаў" запэўнівалі, што забясьпечаць доступ журналістаў на зьезд - у тым ліку, і на выступ А.Лукашэнкі.

Аднак ураніцу на ўваходзе ў залю сьпіс журналістаў аказаўся зусім іншы: у ім былі пазначаныя толькі тыя, хто акрэдытаваўся загадзя ў прэс-службе Адміністрацыі прэзыдэнта. (Сярод гэтакіх аказаліся БелТА, СТВ, ОНТ, "Народная газета", "Рэспубліка", "Советская Белоруссия", "Знамя юности", "Переходный возраст", "Во славу Родины", "Звязда", "Интерфакс", "Итар-ТАСС", тэлерадыёкампанія "Мир" і Беларускае радыё.) Астатнім параілі пачакаць, пакуль зьедзе прэзыдэнт, а потым - зайсьці ў залю. У Цэнтры прававое абароны СМІ пры БАЖ гэта назвалі "калізіяй прававых нормаў".

Гаворыць Андрэй Бастунец.

А.Б.: - Тое, што здарылася сёньня, выклікала калізіі прававых нормаў. Ёсьць Закон аб друку, які гарантуе журналістам права зьвяртацца ў дзяржаўныя й недзяржаўныя арганізацыі, прысутнічаць на такіх мерапрыемствах. Тым болей, калі журналісты маюць акрэдытацыю пры гэтых грамадзкіх аб'яднаньнях. Але ёсьць і Ўказ прэзыдэнта, датаваны 98-м годам, у якім гаворыцца: журналісты павінныя атрымліваць асобную акрэдытацыю на ўдзел у мерапрыемствах з удзелам прэзыдэнта, пра што рашэньне прымае прэс-служба прэзыдэнта па ўзгадненьні са Службаю бясьпекі. Гэты Ўказ (нумар 19) ніколі не друкаваўся, але на практыцы журналістам неаднойчы даводзілася зь ім сутыкацца. А ў 2001 годзе ягоную прыярытэтнасьць перад Законам пацьвердзіў і суд, адмовіўшы ў зыску журналісту Юр'ю Сьвірко, які скардзіўся на дзеяньні Службы прэзыдэнцкае бясьпекі...

Між тым, ніякіх новых сэнсацыйных заяваў ад А.Лукашэнкі на аб'яднаўчым зьезьдзе 6-га верасьня не прагучала. Як паведамляе БелТА, зьліцьцё БПСМ і БСМ А.Лукашэнка назваў "асновай адзінства беларускага грамадзтва ў 21-м стагодзьдзі". Кіраўнік краіны прызнаўся: яго вельмі непакоіла, чаму дзьве моладзевыя арганізацыі, "якія стаяць на адных і тых жа патрыятычных пазыцыях", распыляюць сілы й сродкі, існуючы паасобку.

Ачольнік дзяржавы запэўніў: кожны, хто "праявіў сябе" ў шэрагах БПСМ і БСМ, знойдзе сабе вартае прызначэньне: калі не ў кіраўніцтве новага моладзевага саюзу, дык у органах дзяржаўнага кіраваньня. (Колькасьць штатных пасадаў у новай арганізацыі павінная, дарэчы, скараціцца амаль удвая.) Аляксандар Лукашэнка адразу ж загадаў прысутным у залі губэрнатарам асабіста заняцца пытаньнямі працаўладкаваньня актывістаў.

Зьвярнуўся прэзыдэнт гэтаксама да ўсіх галінаў улады з заклікам падтрымаць новую арганізацыю, і заадно паставіў задачу - да канца гэтага году стварыць у краіне новую структуру моладзевых і прафсаюзных арганізацыяў.

Пасьля ад'езду лідэра дзяржавы зьезд большасьцю галасоў зацьвердзіў назву новай арганізацыі - Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ). Зьезд прыняў статут новае структуры, распрацаваны на аснове статутаў БПСМ і БСМ, а таксама абраў кіраўніцтва: першым сакратаром ЦК БРСМ стаў кіраўнік Дэпартамэнту па справах моладзі Міністэрства адукацыі Аляксандар Нахаенка - перадае БелТА. Другім сакратаром ЦК стаў галоўны дарадца Галоўнага ўпраўленьня арганізацыйнае працы Адміністрацыі прэзыдэнта Андрэй Жукаў.

Сакратарамі ЦК абраныя другі сакратар ЦК БПСМ А.Далжэўскі, в.а. першага сакратара ЦК БСМ Я.Карпік, а таксама першы сакратар гомельскага абласнога камітэту БПСМ А.Маціеўскі. На пасаду кіраўніка Цэнтральнае кантрольнае камісіі новага аб'яднаньня выбраны намесьнік старшыні сталай Камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні й рэглямэнце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Міхал Арда.

Радыё Рацыя