Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Аўтарытэтная праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала гадавую справаздачу аб палітычных і грамадзянскіх свабодах "Свабода ў сьвеце: 2000-2001". Беларусь залічаная да "несвабодных краінаў" і атрымала найгоршы бал - 6.

Справаздача, падрыхтаваная арганізацыяй і незалежнымі палітыкамі, журналістамі і навукоўцамі з розных краінаў, якія супрацоўнічаюць з Freedom House, ахоплівае 192 краіны сьвету. У сваіх гадавых справаздачах, якія Freedom House рыхтуе з 78-га году, з пункту гледжаньня грамадзянскіх і палітычных свабодаў, краіны сьвету дзеляцца на "свабодныя", " часткова свабодныя" і "несвабодныя". Яны ацэненыя паводле шкалы ад 1-го, што азначае найлепшы паказчык, да 6-ці - найгоршы.

Сёлетняя справаздача характэрызуецца тым, што яна ацэньвае сытуацыю ў кантэксьце ўсяго апошняга дзесяцігодзьдзя. Паводле Freedom House, 86 краінаў сьвету, у якіх жывуць 40 адсоткаў ўсяго насельніцтва сьвету - свабодныя. Гэта найвышэйшы паказчык за апошнія 25 гадоў.

59 краінаў з насельніцтвам 1400 мільёнаў чалавек - часткова свабодныя. Гэта краіны, у якіх грамадзянскія і палітычныя правы абмежаваныя. Яны характарызуюцца карупцыяй, дамінуючай роляй кіруючых партыяў, а таксама этнічнымі і рэлігійнымі канфліктамі.

47 краінаў, якія прадстаўляюць больш за 35 асоткаў сьвету, - несвабодныя. Гэтак, як і ў апошнія чатыры гады, да іх належыць Беларусь, палітычная сыстэма якой названая ў справаздачы "прэзыдэнцкай дыктатурай". У справаздачы Freedom House Беларусь атрымала 6-ць балаў, гэта значыць найгоршую з магчымых адзнаку. Зь ліку "несвабодных" 11-ць краінаў названыя "найгоршымі з найгоршых". Сярод іх апынуліся: Афганістан, Куба, Ірак, Лівія, Паўночная Карэя і Туркмэністан.