Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


фотоПерамовы прэзыдэнта Іраку Саддама Хусэйна й першага намесьніка главы адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі адбыліся ў Багдадзе 22 сьнежня. Пры сустрэчы абмяркоўваліся ў асноўным шляхі пашырэньня гандлёва-эканамічнага узаемадзеяньня дзьвюх краінаў. Як заявіў па выніках перамоваў глава беларускай адміністрацыі, Менск мае намер адкрыць прамое паветранае судзеяньне з Багдадам. Гэта, па ягоных словах, палегчыць пастаўку ў Ірак прамысловай прадукцыі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.

Чакаецца, што большасьць пагадненьняў на падставе папярэдіх дамоўленасьцей будзе падпісана падчас візыту ў Багдад Аляксандра Лукашэнка. Саддам Хусэйн афіцыйна запрасіў Лукашэнка наведаць Ірак з візытам.

І літарльна падчас візыту Замяталіна стала вядома, што Саддам Хусэйн узнавіў працу над прэктам стварэньня атамнай бомбы, паведамляе NYPOST.com са спасылкай на The Sunday Times.

"Саддам вельмі ганарыцца сваёй камандай спэцыялістаў-ядзершчыкаў", - заявіў інжынер, што прапрацаваў 13 год у Іракскай камісыі па энэргетыцы. Таксама ён паведамляе, што "Хусэйн ніколі на разьвітаецца з мараю стаць першым арабскім лідарам, які атрымае атамную бомбу".

Праграма Саддама Хусэйна па стварэньні ядзернай бомбы была спынена ААН пасьля заканчэньня вайны Ў Пэрсыдзкім заліве ў 1991 годзе. Але па словах перабежчыка, гэта праэкт баў узноўлены два гады таму, і Саддам пасьпяхова хаваў гэта ад іспэктароў ААН. Таксама інжэнер паведаміў, што быў арыштаваны й падвергся пыткам пасьля таго, як адмовіся працаваць над узнаўленьнем праэкту. Пасьля гэтага ён зьбег у Іярдан. Зараз перабежчыка дапытаюць прадстаўнікі амэрыканскай разьведкі.