Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Засуджаныя журналісты "Пагоні" Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка пачалі адбываць пакараньні ў спэцустановах Асіповічаў і Жлобіну. Павал Мажэйка - у спэцкамэндатуры Жлобіну - 91-ы жыхар. Бліжэйшым часам ён павінен знайсьці сабе месца працы.

Жлобінская "хімія" - гэта інтэрнат блёкавага тыпу: на два пакоі - прыбіральня й умывальнік. Душ агульны. Ежу жыхары ўстановы гатуюць у пакоях на электраплітах. Інтэрнат належыць Жлобінскаму будаўнічаму трэсту № 40, таму засуджаныя мусяць аплачваць трэсту каля 7 тысяч рублёў штомесяц за пражываньне.

Згодна з рэжымам, адміністрацыя тройчы на дзень правярае наяўнасьць кантынгенту: а 6.30, 15.00 і 22.00 гадзіне. Як паведаміў дзяжурны, недалёка ад спэцустановы, дзе адбывае пакараньне Павал Мажэйка, ёсьць пошта зь міжгароднім тэлефонам і Інтэрнэтам, крамы, сталоўка.

Дзяжурны Асіповіцкай "хіміі", куды разьмеркаваны Мікола Маркевіч, адмовіўся распавесьці пра ўмовы пражываньня ва ўстанове. Вядома толькі, што найбліжэйшы пункт міжгародняй тэлефоннай сувязі, галоўпаштамт, месьціцца на адлегласьці 15 хвілінаў хады ад цяперашняга прыстанку рэдактара "Пагоні".

Радыё Рацыя