Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Яшчэ летам яны заяўлялі, што створаць моцную структуру да часу пазачарговага зьезду Фэдэрацыі прафсаюзаў, прызначанага на 18-19 верасьня.

Трэцяга верасьня ў Менску прайшло паседжаньне арганізацыйнага камітэту, удзельнікі якога прынялі рашэньне адтэрмінаваць працу па стварэньні прафзвязу працаўнікоў прамысловасьці на час пасьля верасьнёўскага зьезду ФПБ. Матывы такога рашэньня Рацыі тлумачыць кіраўнік рэспубліканскага прафзьвязу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч.

Г.Ф.: - Гэта зьвязана зь дзьвюма прычынамі: рабіць гэтае аб'яднаньне як далучэньне прафзьвязаў да аднаго, альбо як зьліцьцё ўсіх прафзьвязаў у адзін - але тады патрэбна рэгістраваць статут у Мінюсьце.

RR: - Ці можна сказаць, што беларускія прафзьвязы баяцца страціць сваю незалежнасьць?

Г.Ф.: - Я не сказаў бы, што баяцца яе страціць. Фэдэрацыя прафсаюзаў апошнім часам пачала актыўна цікавіцца, як мы будзе аб'ядноўвацца, нават запытала сьпіс дэлегатаў ад прафзьвязу абароннай прамысловасьці, прафзьвязу мэталістаў, дзе прайшлі свае форумы. Пытаньне: навошта?

RR: - А галіновыя прафзьвязы нейкім чынам выказаліся за ўваходжаньне ў склад прафзьвязу прамысловасьці?

Г.Ф.: - Пленум прафзьвязу абароннай прамысловасьці выказаўся за тое, што гэтую працу трэба працягваць, але да зьезду Фэдэрацыі яе прыпыніць. Зьезд мэталістаў згадзіўся з такой думкай. Было паседжаньне нашага аргкамітэту, на якім вырашана працу прыпыніць. Таму што ня ведаем, чым завершыцца зьезд, якія возьме накірункі.

RR: - Каго вы бачыце яшчэ ў якасьці магчымых кандыдытаў на ўваходжаньне ў склад будучай структуры?

Г.Ф.: - Я ня ведаю, як увогуле будзе разьвівацца дзейнасьць - і прафсаюзу, і Фэдэрацыі, ці будзе гэтае аб'яднаньне наагул. Таму што розныя погляды ёсьць на гэтае пытаньне. Калі б была воля да аб'яднаньня, то ня важна, на якіх прынцыпах. Было б прасьцей далучыцца да больш моцнага прафзьвязу, і зрабіць гэта як мага хутчэй. Але такога паразуменьня мы не знайшлі.

Патлумачым: падстава для стварэньня вялікага прафзьвязу працаўнікоў прамысловасьці зьявілася ў выніку ўзмацненьня ціску на ФПБ ўлетку гэтага году. Прафсаюзы прамысловасьці вырашылі ўтварыць сваю структуру, каб не "патануць" разам з аморфнымі прафзьвязамі ФПБ на адным "тытаніку". Аднак апошніх аказалася большасьць - і яна прагаласавала за абраньне новым старшынём ФПБ чалавека ад улады.

Ініцыятары стварэньня прафзьвязу прамысловасьці абяцалі, што дакумэнтальна ён узьнікне яшчэ да часу правядзеньня зьезду. Аднак, як бачым, за два тыдні перад зьездам ФПБ кіраўнікі прамысловых прафсаюзаў вырашылі пачакаць. Верагодна, адчулі небясьпеку памыліцца: а можа новы старшыня ФПБ Л.Козік прапануе на зьезьдзе настолькі прыймальны варыянт жыцьця з уладамі, што й ня трэба будзе ствараць незалежнага прафзьвязу?

Радыё Рацыя