Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


3-га верасьня прадстаўнікі незарэгістраванае пакуль Аб'яднанае рады прадпрымальнікаў (АРП) маюць сустрэцца з намесьнікам міністра эканомікі Беларусі А.Турам. Як заявіла Рацыі сябра АРП Кацярына Чыжык, у часе сустрэчы прадпрымальнікі маюць давесьці прадстаўніку ўлады прычыны бестэрміновага страйку, які працягваецца ў некаторых гарадох Беларусі з 1-га верасьня. Прадпрымальніцкая рада будзе дамагацца правядзеньня маштабнага "круглага стала" з удзелам прадстаўнікоў улады. АРП падкрэсьлівае, што прынцыпова не зьбіраецца уздымаць на гэтых сустрэчах ніякіх палітычных пытаньняў, а адстойваць толькі свае эканамічныя інтарэсы.

Сам факт таго, што з прадпрымальніцкімі арганізацыямі пачалі сустракацца прадстаўнікі ўлады, Кацярына Чыжык лічыць вялікім прагрэсам у іхных узаемадачыненьнях. Аб'яднаная Рада прадпрымальнікаў была створаная пасьля мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў 26-га жніўня ў Менску. У раду ўвайшлі людзі, нязгодныя з пазыцыяй лідэра прадпрымальніцкага страйкаму В.Леванеўскага, які, акрамя эканамічных патрабаваньняў, вылучае яшчэ й палітычныя.

1-га верасьня ў розных гарадох Беларусі прайшоў першы страйк, зарганізаваны новаўтворанай АРП: толькі ў Менску да акцыі далучыліся агулам каля 3-х тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Страйкавалі прадпрымальнікі Магілева, Гомлю, Мазыра, Калінкавічаў, Асіповічаў ды шэрагу іншых гарадоў Беларусі. У Гомельскай вобласьці дробныя гандляры страйкуюць дагэтуль. А 3-га верасьня з аднадзённымі акцыямі ў іхную падтрымку выступілі прадпрымальнікі Воршы й Наваполацку, - перадае "Інтэрфакс".

Яшчэ 1-га верасьня ўдзельнікі акцыі вырашылі зьвярнуцца да ўраду з просьбай зладзіць найбліжэйшым часам "круглы стол" з удзелам першых асобаў дзяржавы. Асобны зварот з просьбай аб сустрэчы быў накіраваны асабіста А.Лукашэнку. Сьпіс сваіх патрабаваньняў і іх абгрунтаваньне прадпрымальнікі накіравалі ў Савет Міністраў, Міністэрства падаткаў і збораў, Міністэрства эканомікі, Міністэрства гандлю, Менгарвыканкам ды ў іншыя дзяржаўныя ведамствы. Гандляры не задаволеныя з абавязковага ўвядзеньня касавых апаратаў, павелічэньня ставак адзінага падатку, прымусовага сацыяльнага страхаваньня, ліквідацыі цэлага шэрагу менскіх рынкаў ды зь іншых навацыяў. Кацярына Чыжык падкрэсьлівае, што гэтыя патрабаваньні маюць выключна эканамічны характар.

К.Ч.: - Мы хотим решать наши вопросы с нынешним руководством. Мы - предприниматели: в основном, женщины, матери-одиночки, которые растят своих детей сами. Это неустроенные студенты, которые получили образование и не могут устроиться на работу… Они мирные люди. Они хотят кушать сегодня, нормально работать, они просят создать им нормальные условия для работы.

Ужо праз 2 дні, 5-га верасьня, Аб'яднаная рада прадпрымальнікаў плянуе ўзяць удзел у паседжаньні Менскага гарвыканкаму.

Радыё Рацыя