Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Прадстаўнічая беларуская дэлегацыя на чале зь Леанідам Козікам зноў наведвае Ірак. Нягледзячы на тое, што сп. Козік ужо не намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, а ачольвае найбуйнейшую ў краіне грамадзкую арганізацыю - Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларускую, ён працягвае выконваць даручэньні кіраўніка краіны. Леанід Козік па-ранейшаму застаецца сустаршынём беларускай часткі Сумеснай беларуска-ірацкай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве.

Натальля Пяткевіч, прэсавы сакратар прэзыдэнта Беларусі, адмовілася распавядаць пра візыт Леаніда Козіка ў Ірак. Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Павал Латушка быў больш адкрытым.

П.Л.: - Тут няма ніякай тайны, паколькі гэты візыт ажыцьцяўляецца са згоды Міжнароднага камітэту па санкцыях Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў. Леанід Козік знаходзіцца зь візытам у Іраку з 30 жніўня па 3 верасьня ў якасьці сустаршыні беларускай часткі беларуска-ірацкай камісіі. Абмяркоўваюцца пытаньні разьвіцьця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва па выніках апошняга паседжаньня Камісіі, якое прайшло ў Менску. Трэба падкрэсьліць, што згаданае супрацоўніцтва разглядаецца выключна ў рамках праграмы "Нафта ў абмен на харчаваньне".

RR: - Па замежных інфармацыйных агенцыях прайшла інфармацыя пра тое, што быццам бы спадар Козік уручыў асабістае пасланьне Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнту Іраку Садаму Хусэйну. На жаль, прэсавы сакратар прэзыдэнта Натальля Пяткевіч адмовілася камэнтаваць, пра што пасланьне...

П.Л.: - Вынікі візыту мяркуе прадставіць сустаршыня беларускай часткі беларуска-ірацкай камісіі Леанід Козік пасьля вяртаньня ў Менск.

RR: - А што ў пасланьні?

П.Л.: - Я ўжо адказаў на Ваша пытаньне...

RR: - А спадар Козік, я так мяркую па Вашых словах, пасьля вяртаньня правядзе прэсавую канфэрэнцыю?

П.Л.: - Так, мы мяркуем, што будуць прадстаўленыя вынікі сустрэч пасьля вяртаньня сустаршыні камісіі ў Менск.

Паводле інфармацыі агенцыі Reuters, сп. Козіка ў панядзелак у Багдадзе прыняў прэзыдэнт Іраку Садам Хусэйн. Ірацкі кіраўнік заявіў, што ЗША "плянуюць ваенную акцыю супраць ягонай краіны з мэтай паставіць пад свой кантроль нафтавыя рэсурсы Блізкага Ўсходу. Амэрыка верыць, што, калі яна зьнішчыць Ірак, то будзе кантраляваць нафту Блізкага Ўсходу, якая складае 65 адсоткаў усясьветных нафтавых запасаў".

Радыё Рацыя