Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Афіцыйная дэлегацыя Беларусі накіроўваецца ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку на Сусьветны саміт па ўстойлівым разьвіцьці. Экспэрты ААН зазначаюць, што ўзровень нараджальнасьці ў Беларусі стаў адным з самых нізкіх у Эўропе.

Узровень нараджальнасьці ў Беларусі стаў адным з самых нізкіх у Эўропе. Зьвесткі пра тое, што Беларусь вымірае хутчэй за іншыя эўрапейскія краіны, утрымлівае спэцыяльная справаздача аб разьвіцьці чалавецтва, падрыхтаваная беларускім урадам і экспэртамі ААН. Гэтая справаздача будзе рэпрэзентаваная ў Яганэсбургу на Сусьветным саміце па ўстойлівым разьвіцьці. Пра гэта паведамляе газэта "Время новостей". Па зьвестках за 2000 год, каэфіцыент нараджальнасьці ў Беларусі складае 94 чалавекі на 10 тысяч насельніцтва, а сьмяротнасьці - 142 чалавекі на 10 тысяч.

Самы нізкі ўзровень нараджальнасьці ў Беларусі быў зафіксаваны ў 1997 г., калі на 10 тысяч чалавек прыпадала ўсяго 88 нованароджаных. Сярэдні ж каэфіцыент нараджальнасьці ў сьвеце складае 25 нараджэньняў на 1000 чалавек (альбо 250 немаўлятаў на 10 тысяч насельніцтва), а ў Эўропе 11 на 1000 (адпаведна - 110 на 10 тысяч).

З 2-га да 4-га верасьня ў працы Сусьветнага саміту па ўстойлівым разьвіцьці возьме ўдзел афіцыйная дэлегацыя Беларусі, якую ўзначаліць віцэ-прэм'ер Беларусі, старшыня Нацыянальнай камісіі па ўстойлівым разьвіцьці Ўладзімер Дражын. Як сьцьвярджае прэсавая служба Міністэрства замежных справаў Беларусі, дэлегацыя РБ скарыстае трыбуну форуму "для прасоўваньня інтарэсаў Беларусі, як краіны зь пераходнай эканомікай". Прадстаўнікі афіцыйнага Менску будуць дамагацца ў Яганэсбургу "актывізацыі палітыкі энэргаашчаджэньня, стымуляваньня вытворчасьці экалягічна чыстай прадукцыі, разьвіцьця экалягічных паслугаў, пераадоленьня наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС".

Радыё Рацыя