Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У першы дзень восені ўва многіх гарадох Беларусі прадстаўнікі малога бізнэсу выйшлі на працоўныя месцы, але не пачалі продаж: зь сёньняшняга дню яны адкрыта пачалі выказваць пратэст супраць таго зьняважліва-эксплюатацыйнага стану, у якім апынуліся цягам апошніх месяцаў. Калі скончыцца стайк – невядома, нават самі прадпрымальнікі ня могуць канкрэтна сказаць, на колькі ж у іх хопіць сілаў, каб прэсынгаваць цяперашнія ўлады.

У першы дзень восені ў Беларусі распачаўся агульнанацыянальны страйк прадпрымальнікаў. 1 верасьня не працавалі прыватныя гандляры на абсалютнай большасьці рэчавых рынкаў ня толькі сталіцы, але й іншых гарадоў краіны. Самая буйная акцыя пратэсту супраць гвалтоўных, інашай ня скажаш, дзеяньняў улады супраць індывідуальных прадпрымальнікаў адбылася ў "Паркінгу", што каля Камароўскага рынку ў Менску. Дарэчы, там працуюць сотні людзей з вышэйшай адукацыяй - тыя нашыя суграмадзяне, каго жабрацкая зарплата на месцы асноўнай працы не дазваляе нават харчаваць сям'ю. Пра мэты акцыі, якая распачалася ў нядзелю, гаворыць сустрашныя Грамадзкага аб'яднаньня "Прыватная ўласнасьць" Леанід Малахаў.

Л. М.: - Менавіта сёньня мы дамагаемся таго, каб лічыліся з нашымі правамі, і ўлічвалі менавіта тое, што хвалюе нас на сёньняшні дзень. А хвалююць нас і касавыя апараты, і разьліковыя рахункі, а таксама маса дэкрэтаў, рашэньняў, пастановаў, якія апошнім часам выйшлі з кабінэтаў чыноўнікаў. Там і праблемы сацыяльнага страхаваньня, і закрыцьцё рынкаў, падвышаны падатак і г.д. Гэтая навала пайшла з адной мэтаю сьцерці прадпрымальнікаў з твару нашай роднай краіны.

Распачалі сваю акцыю прадпрымальнікі наўпрост у гандлёвым цэнтры "Паркінг". Яны проста селі каля сваіх латкоў, не адкрывалі іх, і такім маўклівым чынам выказвалі сваю нязгоду з палітыкаю цяперашняй улады, якая, як памятаецца, называла нашых суайчыньнікаў "вшывымі блохамі". І сёньня ж да заклікаў і захадаў менскіх прадпрымальнікаў далучыліся, дарэчы, не ўпершыню, іхныя калегі з рэгіёнаў нашае краіны. Працягвае Леаід Малахаў:

Л. М.: - Гэтыя сядзячая акцыя - толькі эпізод. Сёньня па ўсёй краіне праходзяць такія акцыя пратэсту. У Менску страйкуюць усе выставы-продажы, а таксама часткі рынкаў. Да нашай акцыі далучыліся прадпрымальнікі іншых гарадоў, на гэты момант тэлефанавалі, з Гомелю, Магілеву, Калінкавічаў...

Надзея Чыжык - адная з тых асобаў, якая ня толькі займаецца прыватным прадпрымальніцтвам, але й актыўна адстойвае свае правы й правы іншых прадпрымальнікаў. Паводле словаў спадарыні Чыжык, адною мэтаю прадпрымальнікаў ёсьць толькі не абцяжарваць дзяржаву й даць магчымасьць выжыць уласным сем'ям.

Н.Ч.: - Кто Работает на выставках-ярмарках в основном? Женщины, в основном, очень много одиноких матерей, которые растят сами своих детей без мужей! Есть очень много студентов. После того, как они получили образование, они не смогли устроиться на работу, поэтому они пришли сюда. На сегодняшний день очень многим придётся уйти. Опять же, пенсионеры, сегодняшней пенсии им не хватает, чтобы продержаться, поэтому они вынуждены работать. Условия, которые ставит нам наше правительство, - невозможные. Невозможно работать! Кассовые аппараты, расчётные счета, бухгалтерия…И вся эта банковская дисциплина влечёт за собой штрафы, люди сегодня не готовы к этому. Так нельзя! Мы обращаемся сегодня к нашему руководству, к правительству, мы просим… Эта забастовка проводится с той целью, чтобы на нас обратили внимание, мы бастовали 31-го, но резонанса наша акция не получила. Да, был один "круглый стол", но он ушёл в никуда. Реакции никакой со стороны правительства. Мы обращаемся: господа чиновники!!! Обратите внимание сейчас на тех женщин, которые сидят на полу, мы вынуждены были выставить перед собой миски, кассовые аппараты, с той целью, чтобы показать: это - отчаяние! Не так легко поставить женщин на колени, не так легко посадить её на пол! Но, если она уже села, то это - всё! Это называется - ДОВЕЛИ! Извините! Мы хотим жить, мы хотим работать и кормить наших детей!

На думку яшчэ аднаго прадпрымальніка, сёньняшнія законы й падзаконныя акты скіраваныя літаральна на тое, каб зьліквідаваць прадпрымальнікаў як грамадзянскую адзінку.

Прадпрымальнік: - С одной стороны, эти акты несут вроде бы благо для общества, а, с другой стороны, они подготавливаются и направлены на уничтожение предпринимателей, Ведь, топором можно и дом срубить, а можно и человека убить! Поэтому, эти, вот, новые законы - кассовые аппараты, вроде бы по-европейски, соцстрах - это тоже целая обеспеченная пенсия, И много-много там других каких-то решений, дополнительных, на пример, от Мингорисполкома, местных властей, областных. Но этими реальными решениями реально убивается предпринимательство как субъект. Я считаю, что предприниматели неудобны для властей.

Тыя, хто ўдзельнічалі ў акцыі, амаль што адзінагалосна заяўлялі пра сваю бяспраўнасьць - прадпрымальнікі адчуваюць сябе як ніколі цяжка.

Прадпрымальніцы: Мы бесправны. Прав у нас нет! У нас только одни обязанности! Получается, что по любой букве нас можно штрафовать. как сказала госпожа Антонова (намесьнік ачольніка Інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах па раёнах г. Менску - RR), мы вас всех штрафовали и штрафовать будем! Оставят они нас вообще без денег! В принципе, если мы останемся работать на тех же условиях, на каких предлагает нам государство, то через два месяца, а больше мы не выдержим, нас никого здесь не будет!

Пра тую атмасфэру, якая склалася ў часе акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, можна меркаваць хацяб на тым, што пераважная большасьць страйкоўцаў - жанчыны - трымалі ў руках пустыя рондалі й грукалі ў іх жалезнымі лыжкамі, сьвісьцелі й крычэлі. Да якога стану яшчэ можна давесьці прадпрымальнікаў, якія пасьлядоўна папаўняюць дзяржаўную казну без укладаньняў гэтай самай дзяржавы, ведае,бадай, толькі сама дзяржава.

Даведка: гандлёвае месца ў "Паркінгу" (4 на 4 м) (як сьведчаць індывідуальныя прадпрымальнікі) каштуе дробнаму бізнэсоўцу за месяц ад 1000 да 1600 даляраў. Да таго ж, зь іх спаганяюць яшчэ й унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны. Паводле прадпрымальнікаў (карэспандэнт Рацыі пачуў гэта, прынамсі, сама мала ад сямі чалавек), адным з уладальнікаў "Паркінгу" зьяўляецца Канстанцін Ярмошын - сын былога прэм'ер-міністра Беларусі й мэра Менску Ўладзімера Ярмошына. К. Ярмошын афіцыйна займаецца акулярным бізнэсам. У пэрыядычных выданьнях Уладзімер Ярмошын адмаўляў удзел сына ў праекце "Паркінг", але аб удзеле малодшага Ярмошына ў "паркінгавым бізнэсе" сьведчыць не адзін чалавек.

P.S: Праблемы прадпрымальнікаў, у тым ліку тых, хто выйшаў на акцыю пратэсту ў першы дзень восені, Рацыя ўздыме найбліжжэйшым часам. Заставайцеся з намі!

Генадзь Кесьнеp

Радыё Рацыя
0058648