Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


1 верасьня ў Міры адбылося сьвята з гучным назовам "Дзень беларускага пісьменства". Нагодай сьвяткавньня сталася выданьне амаль паўтысячы гадоў назад Францішкам Скарынам кнігі "Юдыф".

1 верасьня ў старажытнае беларускае мястэчка Мір зьехаліся творчыя й мастацкія калектывы, гістарычныя групы й рыцарскія клюбы з мэтаю прадэманстраваць сваё майстэрства. А спажыўцоў хапала - ці не дзясяткі тысяч чалавек апынуліся на замкавым пляцы ў чаканьні відовішча. Перад сабраным людзтвам таксама выступілі прадстаўнікі дзяржструктураў і прылукашэнкавай інтэлігенцыі.

Ужо ад самага ранку да галоўных плошчаў гораду - а іх каля 4-ох - пачалі падступацца натоўпы. Дзясяткі аўтобусаў і мноства аўтамабіляў пад'яжджалі да пляцовак і вакзалаў, шмат народу падыходзіла пехатою.

Афіцыйна сьвята пачалося прыкладна а 12-ай гадзіне. Насупраць уваходу ў Мірскі замак напачатку прамаўляў прэм'ер-міністар Генадзь Навіцкі, які падкрэсьліў важнасьць беларускага пісьменства для Беларусі. Пасьля выказваліся прадстаўнікі інтэлігенцыі, паэты чыталі вершы. А затым на пляцоўцы выступілі групы гістарычнага танцу, прадэманстраваўшы цудоўную харэаграфію.

На адзін дзень Мір ператварыўся з галоднага й ціхага гарадку ў шумны прамысловы цэнтар, вялізны гіпэрмаркет. Набыць можна было без выключэньня ўсё й у вялікай колькасьці -ад прадуктаў харчаваньня да вопраткі ды цацак. Да некаторых гандлёвых месцаў было не прабіцца, нягледзячы на высокія й ня вельмі выгодныя кошты.

РайПО шматлікіх беларускіх раённых гарадоў зарганізавалі гандаль уласнай прадукцыяй. Пры гэтым добра-такі адчувалася канкурэнцыя, таму кожны стараўся перацягваць наведнікаў на свой бок за кошт пашырэньня выбару й паслугаў.

Відаць, шмат каму стварыў непрыемнасьці жорсткі міліцэйскі парадак. Вельмі часта службоўцы ў цывільным папросту прыпынялі людзей, прасілі паказаць дакумэнты. За адсутнасьцю іх праводзілі ў пастарунак - у мясцовую хлебапякарню. Прыпынялі таксама й некаторых, азначаных "пэўнай сымболікай". Як стала вядома, удакладнялі асобы й абшуквалі ўласныя рэчы тых, хто быў у майках "Выбірай", у вопратцы альбо з упрыгажэньнямі нацыянальных колераў. Супрацоўнікі міліцыі трымалі "зламысьнікаў" даволі працяглы час у пастарунку, удакладнялі асобы й патлумачвалі свае паводзіны гэтак: учора, маўляў, група моладзі з такой сымболікай зьдзейсьніла хуліганства. Пасьля прасілі зьняць з вопраткі тое, што магчыма, і адпускалі.

Падчас сьвята былі складзеныя пратаколы на актывістаў Таварыства беларускай мовы, якія раздавалі адзнакі "Размаўляй са мной па-беларуску" й зьбіралі ахвяры на дзейнасьць ТБМ, - за недазволеныя камэрцыйныя апэрацыі.

Вельмі кепска быў наладжаны рух транспарту. Ужо каля гадзінаў пяці вечара амаль усе квіткі на рэйсавыя аўтобусы былі прададзеныя. Прычым, яны хадзілі не дастаткова часта, а праезд каштаваў зусім нятанна. Многія зь "сьвяткаванцаў"былі вымушаныя дабірацца дамоў аўтастопам ці пешкі да бліжэйшага населенага пункту.

Францішак Вячорка

Радыё Рацыя