Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Ён зьмяніў на гэтай пасадзе Адама Мальдзіса. Андрэй Дынька - перакладчык, публіцыст, аўтар шэрагу апавяданьняў. Яму 28 гадоў. Выкладаў у Менскім дзяржаўным лінгвістычным ўнівэрсытэце, працаваў дырэктарам часопісу "Arche", галоўны рэдактар (з 2000году) газэты "Наша Ніва". Перакладае з ангельскай, італьянскай, польскай, францускай, украінскай моваў.

Беларускі ПЭН-цэнтар - няўрадавая, непалітычная, некамэрцыйная арганізацыя. Створаны ён быў у лістападзе 1989 году. У траўні 1990-га Беларускі ПЭН-цэнтар прыняты ва Ўсясьветную асацыяцыю пісьменьнікаў "Міжнародны ПЭН-клюб". Як сябра Міжнароднага ПЭН-клюбу, Беларускі ПЭН-цэнтар мае статус "А" ў ЮНЭСКА й дарадчы статус у ААН.

ПЭН-цэнтар - аб'яднаньне прафэсійных літаратараў, створанае з мэтай пашырэньня інтэлектуальнага супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафэсій, удзелу ў міжнароднай літаратурнай супрацы, разьвіцьця беларускай культуры, выхаваньня ў грамадзкай сьвядомасьці высокіх гуманістычных ідэалаў - азначана ў Статуце арганізацыі.

У склад Беларускага ПЭН-цэнтру цяпер уваходзяць 85 пісьменьнікаў, якія жывуць у Беларусі й па-за ейнымі межамі - у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Нью-Ёрку, Лёндане, Бэрліне, Флярэнцыі, Варшаве, Беластоку. Прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру зьяўляецца Васіль Быкаў, сябрамі - такія вядомыя пісьменьнікі, як Рыгор Барадулін, Святлана Алексіевіч, Уладзімер Арлоў, Міхась Тычына, Валянцін Тарас, Карлас Шэрман і многія іншыя.

Мы зьвязаліся з новым старшынём гэтай уплывовай літаратурнай арганізацыі.

RR: - Спадар Андрэй, дазвольце, па-першае, павіншаваць вас з такой сур'ёзнай і адказнай пасадай. Вашы першыя крокі на пасадзе старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру?

А.Д.: - Я вельмі хацеў бы, каб Беларускі ПЭН-цэнтар ператварыўся ў Беларускі ПЭН-клюб, каб ён стаў інтэлектуальным асяродкам, літаратурным асяродкам, адкрытым для ўсіх сябраў арганізацыі й для ўсіх літаратараў Беларусі. Самыя першыя крокі: я прапаную Радзе Беларускага ПЭН-цэнтру запрасіць да нас, пад наш дах усе незалежныя беларускія выданьні, якія цяпер робяцца альбо паўстаюць. Я таксама хацеў бы прапанаваць запачаткаваць проста з гэтага месяца дапамогу маладым беларускім літаратарам. Трэцяе - гэта арганізацыя літаратурных чытаньняў, літаратурных пятніц у ПЭН-цэнтры, арганізацыя дыскусійнага клюбу. І чацьвёртае - дапамога беларускім літаратурным Інтэрнэт-праектам, такім, як www.knigi.com, www.litara.net, навіны Таварыства беларускіх літаратараў, іншым праектам, якія робяцца цяпер выключна сіламі энтузіястаў. Нарэшце ПЭН-цэнтар забясьпечыць наагул нейкі абмен думкамі паміж сябрамі арганізацыі й выпрацоўку нейкіх новых ідэяў, важных як для літаратурнага асяродку, так і для ўсяго нашага грамадзтва.

Радыё Рацыя