Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Плян расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна аб далучэньні Беларусі да Расеі й рэакцыя на гэтую прапанову Аляксандра Лукашэнкі застаюцца пад увагай замежных СМІ. "Пацалунак вялікага дзядзькі" - артыкул пад такой назвай апублікаваў нямецкі штотыднёвік "Zeit".

"Іншым разам кіраўнікі брацкіх славянскіх народаў паводзяць сябе ў лепшых традыцыях зуcім іншых паважных супольнасьцяў. У Маскве расеяц Уладзімір Пуцін пакінуў на шчацэ беларуса Аляксандра Лукашэнкі сымбалічны братэрскі пацалунак. Аднак пяшчотнасьць паміж прэзыдэнтамі, якая прыняла форму праграмы хутчэйшага аб'яднаньня сям'і, у палітычным сэнсе больш нагадвае пацалунак сьмерці. Пуцінскі плян зьяднаньня прадугледжвае самае сапраўднае паглынаньне маскоўскай імпэрыяй 10-ці мільёнаў беларусаў і іхнае тэрыторыі. Расейскі прэзыдэнт аказвае адчувальны ціск на свайго брата, карыстаючыся правам моцнага без усялякага сораму.

Пуцін прапануе правесьці рэфэрэндум, а таксама парлямэнцкія й прэзыдэнцкія выбары ўжо да 2004-га году. Гэта дазволіць яму здабыць славу "зьбіральніка рускіх зямель". Папаўненьне сталася б дарэчы пуцінскім генэралам, якія адчуваюць недахоп салдат для адпраўкі на чачэнскую вайну.

Пакідаючы Маскву, Лукашэнка нешта прабурчэў пра "разыходжаньні ў меркаваньнях", а гэта бывае нават у самых дружных сем'ях. Аднак дома, у Менску, ён разбушаваўся й стаў праводзіць сумнеўныя гістарычныя паралелі, сказаўшы: нават Ленін і Сталін, пашыраючы склад СССР, не падумлялі пра ліквідацыю нацыянальных рэспублік. І ніхто не дазволіць падзелу Беларусі на часткі. Братэрская сварка з Пуціным насьпявае ўжо даўно. У чэрвені расейскі прэзыдэнт зьбянтэжыў Лукашэнку, заявіўшы, што аб'яднаньне ні ў якім разе не павінна шкодзіць інтарэсам Масквы. У часе наведаньня кардыялягічнага цэнтру ў Маскве Пуцін папракнуў Лукашэнку за імкненьне рэанімаваць Савецкі Саюз.

На самай справе Лукашэнка мысьліць катэгорыямі "халоднай вайны": за кожным тыпаграфскім станком яму ўяўляюцца "варожыя элемэнты", у кожнай заходняй дэлегацыі - "шпіёны, якіх належыць выкрываць". Як і за савецкімі часамі, героям "бітвы за ўраджай" пад акампанімэнт балалаек і бубнаў уручаюцца прэміі за ўдарную працу. Большасьці беларусаў, сярод якіх вельмі высокі працэнт пэнсіянэраў і былых ваенных, такая настальгія па савецкіх рэаліях вельмі нават даспадобы.

"У асобе Пуціна Лукашэнка знайшоў хітруна, які яму нічым не саступае" - гаворыцца далей ў артыкуле "Zeit". Правінцыйны палітык, які імкнецца на вяршыню ўлады, застаўся без пэрспэктываў. "Дай Бог, каб мне не давялося з той ці іншай прычыны пайсьці ў адстаўку - жальна гаворыць апошні эўрапэйскі дыктатар. - Куды мне падацца? Няма ў мяне ні хаты, ні ўласнай "кватэры". Знайсьці прыстанку Лукашэнка ня зможа нават у бацькоўскім доме: там якраз у лепшых традыцыях постсавецкага культу асобы ствараецца музэй дзяцінства прэзыдэнта. Але, магчыма, што Ў.Пуцін павядзе сябе адносна да нялюбага зводнага брата зь вялікадушнасьцю, звыклай для славянскай сям'і народаў. Магчыма, ён зьлітуецца з Лукашэнкі й прызначыць яго ў адзін з рэгіёнаў, пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі, кіраўніком адміністрацыі й генэральным дырэктарам мясцовай бульбяной базы. У адваротным выпадку беларускаму прэзыдэнту застаецца толькі адно: прапанаваць сябе Захаду ў якасьці прыёмнага сына, які пакаяўся. Перакананы праваслаўны Лукашэнка раптам вырашыў запрасіць у Беларусь Папу Рымскага, каб хоць на час візыту пантыфіка ўсе людзі сталі братамі.

Радыё Рацыя