Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


На Каляды мы заўсёды чакаем падарункаў і нейкіх цудаў.

У гэты дзень здараецца шмат дзіўнага і прыемнага нават, калі мы не чакаем таго.

На гэты раз узрадаваў нас стары Язэп, уладальнік віртуальнай "Карчмы ў старога Язэпа" - папулярнага забаўляльнага сайта.

У сярэдзне восені гэты сайт раптоўна зьнік. Нічога не было чуваць не аб ім, не аб самім Язэпе. Так жа нечакана ён з'явіўся, але ўжо на новым адрасе - www.jazep.f2s.com

Прэзэнтацыя карчмы - гэта падарунак старога Язэпа ўсім нам на Каляды. Таму першая старонка аздобленая ў сьвяточным калядным стылі. Язэп віньшуе усіх са сьвятам: "З Калядамі вас, даражэнькія! Хай Езус Хрыстос спраўдзіць усе вашыя надзеі. Хай наступны годзе будзе лепшы за гэты. Хай на ўвесь год застанецца калядны настрой. Дабра й прыбытку ў вашыя хаты. Не шкадуйце калядоўшчыкам падаруначкаў. А мой падарунак вам - адноўленая карчма. Дзе зноў можна сустрэць старых знаёмых. Парагатаць і падумаць трохі."

Таксама ў сваім звароце да наведвальнікаў Язэп тлумачыць прычыны зьнікненьня:

"Мяркую, усім вам цікава, што ж такое здарылася з карчмой. Не... ўлады тут не прычым. Проста чалавек, у ягога я арандаваў зямельку (дамен) пад сваю карчму, не папярэдзіўшы, вытурыў мяне з абжытага куточку. Доўга я туляўся ў надзеі знайсьці месьцейка на роднай зямельцы (зоне by), але потым асеў на чужыне (com). Бо тое прасьцей і для мяне, і для людзей: кожны, да каго я зьвяртаўся, бачыў ў маёй установе небясьпеку для сваёй справы. Але, спадзяюся, нішто не будзе вам замінаць, каб наведваць старога Язэпа зрэдчас."

На сайце з'явілася шмат новага: анекдотаў, сьмешных гісторый, цытат.

Алег УЛЕВІЧ