1. Следственный комитет объявил в розыск Герасименю и Опейкина
  2. Ну, как съездил? Что смотреть в Старых Дорогах, а что не стоит
  3. В Оршанском РУВД в кабинете нашли тело сотрудника милиции. СК проводит проверку
  4. Путин ответил на предложение Зеленского встретиться
  5. Какие курсы доллара и евро установили обменники 23 апреля
  6. Самая красивая пара современной «фигурки»: выиграли ЧМ и счастливы вместе вне льда
  7. 35 лет после Чернобыля. История женщины, родившей сына в апреле 1986-го
  8. Мингорисполком отказал организаторам в проведении «Чернобыльского шляха»
  9. Тепла хочется? В апреле не дождетесь: печальный прогноз погоды
  10. Покупатель с 50 тысячами долларов — король на рынке квартир в Минске. А королю не нужно спешить
  11. Правительство может отменить «заморозку» цен на социально значимые товары — и вот почему
  12. Кому, зачем и сколько? Суд по делу Виктора Бабарико: что говорит «взяткодатель»
  13. ЧП с водоводом в минской Чижовке. Санитарные врачи разрешили пить воду из крана
  14. «Симптомы эпилепсии — это не только судороги и обмороки». Разбираем с неврологом мифы о болезни
  15. Все умеют считать деньги — свои. А как насчет общих денег из кошелька страны? Проверим?
  16. Приговор журналисткам «Белсата» за стрим с «Площади перемен» не изменили. Они проведут в колонии два года
  17. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов
  18. В Беларуси задержали банковских мошенников, звонивших жертвам по Viber. Ущерб — более миллиона
  19. «Нельзя отворачиваться от друга, чьи глаза закрываются в последний раз». Как пережить смерть любимого питомца
  20. В подвешенном состоянии. История многодетной семьи из Бреста, которая готовится на три года отправить папу на «химию»
  21. «Трупный яд попал к соседям через доски в полу». История Леонида, который убирает дома после смерти
  22. Родстер за 55 тысяч долларов и броневик — за 5. Посмотрели, какие эксклюзивные авто можно купить прямо сейчас
  23. Песков рассказали о встрече Путина и Лукашенко. В Кремле ничего не знают о «принципиальном решении»
  24. Telegram-канал BYPOL тоже признали экстремистским. Напоминаем, что делать подписчикам
  25. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  26. «Врачи не верили, что я вытяну». История Стаса, который попал под поезд и выжил
  27. Прогноз от властей: каким будет курс доллара в ближайшие три года
  28. Кто знал правду о чернобыльской катастрофе в 1986 году и как боролись с тем, чтобы «не было паники»
  29. Минчанка рассказала, как за неделю вырастила на балконе грибы и получилось ли на этом сэкономить
  30. Украина вводит спецпошлину на белорусские автобусы и грузовики


Спэцыялісты прагназуюць, што зь верасьня распачнецца прыток на біржу працы выпускнікоў пэдагагагічных ВНУ краіны. Гэта зьвязана з плянамі Міністэрства адукацыі скараціць колькасьць настаўніцкіх пасадаў у зьвязку з рэформаю школы. Выкладчыкі са стажам пазбавяцца магчымасьці браць да асноўнай стаўкі дадатковую нагрузку, а гэта пацягне за сабою яшчэ большае зьбядненьне пэдагогаў — заяўляюць адмыслоўцы.

Яшчэ напрыканцы мінулага навучальнага году міністар адукацыі Пётр Брыгадзін заявіў, што ў зьвязку з закрыцьцём некаторых школаў, пераходам на пяцідзённы працоўны тыдзень і зьмяншэньнем колькасьці навучэнцаў з гэтага верасьня скарачаецца колькасьць настаўнікаў сярэдніх школаў і пачатковых клясаў. Аднак колькі менавіта — у Міністэрстве паведаміць пакуль адмаўляюцца. Гаворыць кіраўнік галоўнае ўправы кадравае палітыкі Аляксандар Рыжоў:

(Рыжоў: ) "Сёньня мы ня можам сказаць, бо цяпер толькі йдзе фармаваньне настаўнікаў, нагрузка... Будзем ведаць пры канцы году".

Аднак вядома, што толькі ў Менску бяз працы застануцца 800 пэдагогаў. Новую пасаду будуць шукаць таксама настаўнікі ста школаў, зачыненых у рэгіёнах краіны з прычыны малакамплектнасьці. Першымі прэтэндэнтамі на беспрацоўе ёсьць выпускнікі пэдагагічных вышэйшых і сярэдніх установаў — кажа намесьніца старшыні Беларускага прафсаюзу працаўнікоў адукацыі Алена Мазюі:

(Мазюі: ) "Я ведаю вобласьць, дзе яны гатовыя былі прыняць толькі 600 спэцыялістаў — такіх, як замежная мова, фізычная культура. А ім дасылалі дзьве тысячы. Некаторых гэта якраз вельмі задавальняе, а некаторым будзе трывожна. Мы для сябе заплянавалі пацікавіцца колькі маладых спэцыялістаў з пэдагагічнымі дыплёмамі сталі на біржу з-за беспрацоўя".

Паводле словаў Алены Мазюі, каб папярэдзіць сацыяльны выбух, улады не пайшлі на масавае скарачэньне настаўнікаў са стажам, але прапанавалі ім пакінуць дадатковыя стаўкі. І многія пагадзіліся, не зважаючы, што пры гэтым страчваюць магчымасьць дадатковага заробку — кажа Алена Мазюі.

(Мазюі: ) "Нават затрымкі з выплатамі заробкаў ня так хвалявалі настаўнікаў, як захаваньне працоўных месцаў. Я размаўляла з Гарадком, што ў Віцебскай вобласьці: 87 пасадаў скарочана, але ніводзін чалавек ня выкінуты на вуліцу. Людзі працавалі на паўтары стаўкі, а цяпер будуць мець па адной, па паўстаўкі... і яны пагадзіліся. А што ім рабіць? Па Слуцку ў мяне былі такія выпадкі, калі на біржы працы не было ніводнага працоўнага месца. Зразумела, што чалавек пагодзіцца і на паўстаўкі, і на шэсьць гадзінаў, але каб толькі заставацца ў школе. А пытаньне будзе".

Каб папярэдзіць новую хвалю зьбядненьня настаўнікаў, гэтымі днямі ў Савеце міністраў разглядаецца магчымасьць павелічэньня стаўкі першага тарыфнага разраду з 18 да 23 тысячаў рублёў. Акрамя таго, плянуецца, што зь 1 верасьня настаўнікам будуць даплочваць за арганізацыйна-выхаваўчую працу. Але на рэальнае падвышэньне заробку пэдагогі не разьлічваюць, бо, паводле іх, пакуль чыноўнікі зацьвердзяць гэтыя прапановы, дык надбаўкі ўжо пасьпее зьесьці інфляцыя.

Галіна Абакунчык, Менск
-20%
-50%
-15%
-20%
-20%
-10%
-25%
-8%
0068422