Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


1 верасьня менчукі могуць не сьпяшацца на свае ўлюбёныя выставы-кірмашы: яны будуць зачыненыя. Як доўга - ня ведаюць нават самі гандляры. Яны абвяшчаюць бестэрміновы страйк і хочуць сесьці за стол перамоваў з урадоўцамі, каб давесьці свой пункт погляду.

У лягеры прыватных прадпрымальнікаў, якія гандлююць на кірмашох і выставах-ярмарках, няма адзінства. Частка гандляроў падтрымлівае кіраўніка незарэгістраванага страйкавага камітэту Валер'я Леванеўскага, які заклікаў адтэрмінаваць прaвядзеньне агульнарэспубліканскага страйку з 1 верасьня на 1 кастрычніка. Частка заяўляе, што трываць болей немагчыма, і выказвае намер спыніць працу ўжо 1 верасьня.

Цікава паслухаць довады аднаго й другога бакоў пра мэтазгоднасьць правядзеньня акцыі - пачынаючы зь верасьня, альбо з кастрычніка. Гаворыць Кацярына, прадпрымальніца, якая спыніць працу празь некалькі дзён.

К.: - У предпринимателей проблемы начались с 1 июля: нас штрафовали-не штрафовали, потом неделя проверок - две недели передышки. Потом, после Указа президента о введении расчетных счетов, проверки усилились. И вообще, эта акция изначально планировалась на 1 сентября. В этот день у нас уже нет возможности работать - иначе мы будем работать только на штрафы. Расчетные счета мы не открыли: это ведет за собой введение правил банковской дисциплины, а ни один предприниматель не владеет теперь этими знаниями. Опять же, введение кассового аппарата дает право налоговой инспекции осмотра рабочего места кассира-операциониста, вплоть до личного досмотра. Можете себе представить, что это такое? Иными словами, это - обыск.

Заклік адтэрмінаваць страйк прагучаў на прадпрымальніцкім мітынгу 26 жніўня. Сп-р Леванеўскі, які яго агучыў, зазначыў: гэтае рашэньне прыняў страйкавы камітэт. Адтэрмінаваньне мае на мэце зарганізаваць сур'ёзную падрыхтоўку да акцыі. Аднак, са словаў суразмоўцы, бальшыня гандляроў на выставах-кірмашох сп-ру Леванеўскаму не давярае.

К.: - То, что преподнес нам господин Левоневский, для нас было неожиданно: он раздал листовки с призывом начать бессрочную акцию 1 октября. Предприниматели все - против. Они вообще не поняли, что происходит. Сейчас они говорят, что в этом его политические цели. Мы же, предприниматели, заявляем: наши цели экономические, мы хотим решать наши проблемы с нынешним руководством, а не ждать каких-то перемен.

Такім чынам, гандляры выставаў-продаж ідуць па шляху нераздражненьня ўладаў. Па гэтым міралюбным шляху В.Леванеўскі ўжо, аднак, прайшоў - і цьвердзіць, што многія гандляры кірмашоў падтрымліваюць палітычныя патрабаваньні да ўладаў.

Разам з тым, ён заяўляе, што вітае пачатак бестэрміновага страйку з 1 верасьня й абяцае не чыніць яму ніякіх перашкодаў.

В.Л.: - Мы поддерживаем такие забастовки, если они будут проводиться. Но, как правило, это будут провокации, направленные на срыв забастовки 11 сентября, - политической, я подчеркиваю, - и забастовки 1 октября. Просто люди должны быть готовы бастовать 2 месяца. Еще раз повторю: мы поддерживаем эти акции, лишь бы они были организованы. Лишь бы там не было каких-либо недоразумений. Я убежден, что в регионах, которые объявили о забастовке, примерно наполовину будут бастовать, наполовину - нет.

Наконт арганізацыі страйку з 1 верасьня нашая суразмоўца Кацярына адказала, што страйк рыхтуецца стыхійна, але прадпрымальнікі настроеныя рашуча.

К.: - Ее никто не организовывал, люди сами организовались. Они приходят и говорят: ну давайте, давайте будем вместе, давайте будем отстаивать, давайте будем просить "круглый стол" - и мы просим "круглый стол". Эта акция связана с тем, чтобы к нам повернулись лицом чиновники, чтобы нас услышали, увидели. Мы с апреля занимаемся этим вопросом - нас не замечают. К нам обратились с других городов страны. У них там свои проблемы - насегодня есть проблема рынков.

На выставах-кірмашох тавары, як правіла, даражэйшыя за прадукцыю на рынках, большы памер арэнднай платы, таму іхным гандляром ёсьць што губляць і ёсьць за што змагацца. Мінулыя гады гандляры выставаў былі ўбаку ад акцыяў "рыначнікаў", жылі сваім жыцьцём і лічылі, што іх праблемы не закрануць. Аднак жа й іх улады вымусілі стаць на страйкавую сьцежку ды адстойваць свае правы.

К.: - Ярмарки останавливаются все. А по поводу вещевых рынков - это их инициатива, они к нам примыкают. Мы никого не агитируем, потому что у нас нет на это ни денег, ни полномочий.

Страйкаваць з 1 верасьня будуць таксама й гандляры кірмашоў Гомелю - такое рашэньне прыняў прадпрымальніцкі мітынг 28 жніўня. Якім будзе сыгнал да спыненьня бестэрміновага страйку - сёньня адказ на гэтае пытаньне невядомы.

Алесь Хмяльніцкі

Радыё Рацыя