Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Амбасада Злучаных Штатаў у Беларусі другі раз выказала занепакоенасьць з нагоды ўхваленага Палатай прадстаўнікоў законапраекту "Аб свабодзе веравызнаньняў". У заяве гаворыцца, што ўрад Злучаных Штатаў далучаецца да Эўрапейскага Зьвязу ў пытаньні адносна памянёнага законапраекту, падтрымліваючы занепакоенасьць, выказаную ЭЗ напачатку тыдня.

У заяве амбасады Злучаных Штатаў у Беларусі гаворыцца, што ўрад ЗША цалкам падзяляе занепакоенасьць, якую ў панядзелак выказаў Эўрапейскі Зьвяз. "Мы азнаёміліся з заявай Эўрапейскага Зьвязу... і сьцьвярджаем, што ўрад Злучаных Штатаў прытрымліваецца такога ж пункту гледжаньня" - гаворыцца ў дакумэнце.

У распаўсюджанай заяве Эўрапейскага Зьвязу адзначаецца, што"ў выпадку прыняцьця закону сытуацыя са свабодай веравызнаньня ў Беларусі яшчэ пагоршыцца". У заяве ЭЗ падкрэсьлена, што новы закон дазволіць дыскрымінацыю рэлігійных грамадаў, увядзе цэнзуру на рэлігійную літаратуру й дасьць уладам магчымасьць ужываць санкцыі супраць рэлігійных супольнасьцяў.

У першай заяве амбасады ЗША ад 25 чэрвеня, распаўсюджанай напярэдадні галасаваньня ў Палаце прадстаўнікоў, канстатавалася: "Ствараецца ўражаньне, што мэта законапраекту - перашкодзіць дзейнасьці релігійных групаў, якія беларускі ўрад палічыць прыналежнымі да "нетрадыцыйных канфэсіяў, што супярэчыць міжнародным прынцыпам рэлігійнай свабоды й правоў чалавека".

27 чэрвеня Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні законапраект "Аб свабодзе веравызаньняў". Дакумэнт зафіксаваў "вызначальную ролю расейскай праваслаўнай царквы ў Беларусі". Ён забараняе грамадзянам краіны зьбірацца разам дзеля богаслужэньняў па месцы жыхарства, калі яны не зарэгіструюць рэлігійнае грамады. Пры тым, што рэлігійная грамада можа быць зарэгістраваная "з ініцыятывы ня менш як двацаці грамадзян Беларусі, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту". Законам таксама ўводзіцца цэнзура рэлігійнай літаратуры. Акрамя іншага, праект прадугледжвае забарону на набажэнствы па-за тэрыторыяй царквы бяз санкцыі ўладаў.

Катэгарычна супраць прыняцьця закону выступілі ўсе пратэстанцкія канфэсіі Беларусі, некаторыя юдэйскія рэлігійныя арганізацыі, індуісты, крышнаіты й г.д. У верасьні законапраект павінен быць ухвалены Верхняй палатай беларускага парлямэнту - Саветам Рэспублікі - і падпісаны прэзыдэнтам.

Радыё Рацыя