1. «Вы не понимаете, что у вас свобода». Семеро немцев хотят перебраться в Беларусь: тут нет локдауна
  2. «Согласился с обвинением». Что сказали в суде предшественник Бабарико на посту главы банка и преемник
  3. В Минске заметили эксклюзивный внедорожник с клиренсом полметра и ценой почти полмиллиона евро
  4. Убита телохранителем, погиб от рук племянника. Как глав государств убивают на посту
  5. Што не так з беларускамоўнымі садкамі і школамі? Абмяркоўваем з бацькамі
  6. Названы имена 14 бойцов, освобождавших Беларусь. Проверьте, нет ли среди них ваших родственников
  7. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  8. 35 лет после Чернобыля. История женщины, родившей сына в апреле 1986-го
  9. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  10. «Череп маленький — мозг не помещается». История мамы парня, который родился с микроцефалией
  11. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  12. В Минске с утра заметили силовиков и спецтехнику. МВД: «Плановые учения»
  13. Отдых в пандемию: можно ли съездить в автобусный тур и обязательна ли самоизоляция после возвращения
  14. «Все границы перешли!» Путин о «попытке госпереворота и убийства Лукашенко» в Беларуси
  15. Зеленский предложил Путину встретиться на Донбассе
  16. Какие курсы доллара и евро установили обменники 21 апреля
  17. Глава церкви, мать четверых детей, водитель грузовика. Британской королеве Елизавете II — 95 лет
  18. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  19. «Остеопороз может привести к инвалидности». Поговорили с врачом о еще одной эпидемии 21-го века
  20. Водитель автобуса передал пассажирам по громкой связи «привет от политзаключенных». Итог: 15 суток
  21. Суперлиги пока не будет. Большинство клубов отказалось от участия
  22. Точки над i. От назначенной на четверг встречи Лукашенко и Путина ждут судьбоносных решений
  23. Знакомьтесь с отважной белоруской, которая решилась взойти на самую высокую вершину земли
  24. Новые выборы уже в этом году и права человека. Парламентская ассамблея Совета Европы приняла резолюции по Беларуси
  25. Макей: Мы хотели бы иметь ясность, в каком статусе назначенный посол США намерена работать в Беларуси
  26. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  27. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  28. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  29. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  30. «В пандемию люди соскучились по общению». В Минске открылся клуб с настолками и баром, сходили туда


Сталічны гарадзкі выканкам разумее гэта як вонкавую прыгажосьць і таму ліквідуе камэрцыйныя шапікі й харчовыя кірмашы, зьнішчае тралейбусныя лініі на праспэкце Францішка Скарыны, уводзіць да пасьлязаўтрашняга дня нараджэньня Лукашэнкі лыжна-ролерную трасу ды падмалёўвае дамы, якія выходзяць на Менскую кальцавую дарогу.

На сёньняшнім паседжаньні, прысьвечаным абмеркаваньню новага генэральнага пляну гораду Менску, Аляксандар Лукашэнка заявіў прэм’ер-міністру Генадзю Навіцкаму наступнае:

(Лукашэнка: ) "Нам трэба навесьці парадак у нашай краіне ды абвесьціць, Генадзь Васільевіч, будучы год "Годам Навядзеньня Парадку ў Нашай Дзяржаве". Каб наша зямля выглядала прыгожа. Белая Русь мусіць быць белай, прыгожай, чыстай... Гэта візытоўка ўсяе Эўропы. І яе трэба – гэтую краіну – прывесьці ў парадак".

Аляксандар Лукашэнка зазначыў, што пачынаць трэба зь Менску, але трэба паскараць таксама ўпарадкаваньне іншых гарадоў і вёсак, прычым трэба прыцягнуць да гэтага іхных жыхароў "у поўным аб’ёме". "Нашыя людзі гатовыя да гэтага, але раённыя ўлады мусяць арганізаваць працу", – сказаў спадар Лукашэнка на фоне паведамленьняў з Полацку, які рыхтуецца да чарговых "Дажынак" у аўральным парадку.

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што пытаньне далейшага разьвіцья Менску мае "архіважнае агульнанацыянальнае значэньне". Ён дадаў, што Менск мусіць разьвівацца на падставе паўнавартаснага генэральнага пляну пры шчыльным узаемдзеяньні ўладаў гораду і Менскай вобласьці, і зазначыў, што такога ўзаемадзеяньня цяпер няма, таму ён, Лукашэнка, вымушаны штораз умешвацца.

З аднаго боку, Аляксандар Лукашэнка выказаўся катэгарычна супраць забудовы зялёных зонаў у Менску і навакольлі, ды сказаў, што яны мусяць стаць камфартабэльнымі зонамі адпачынку. Зь іншага боку, ён жа заявіў:

(Лукашэнка: ) "Трэба выкарыстоўваць усе прылеглыя тэрыторыі ня толькі Менскага раёну для таго, каб прадаставіць зямельныя ўчасткі менчукам, якія жадаюць пабудаваць сабе хто дом, хто кватэру, хто проста хіжыну – хто на што здатны, але ў яго мусіць быць кусок зямлі".

Спадар Лукашэнка таксама вызначыў новыя парамэтры эвакуацыі насельніцтва зь Менску:

(Лукашэнка: ) "Менск мусіць быць такім горадам, які жыхары могуць пакінуць у выпадку неабходнасьці выезду за горад на працягу 10-15 хвілінаў. Ну, у скрайнім выпадку – 20-ці".

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ўлады мусяць не дапускаць бескантрольнага росту колькасьці насельніцтва сталіцы і дадаў: "Менск ня можа разьвівацца за кошт усіх астатніх тэрыторыяў рэспублікі, усмоктваючы, быццам пыласмок, працоўныя рэсурсы". На думку спадара Лукашэнкі, жыцьцёвыя стандарты мусяць быць прыкладна аднолькавымі ўва ўсіх гарадах Беларусі.

Адметна тое, што папярэдні генэральны плян Менску, зацьверджаны ў 1982 годзе на пэрыяд да 2000-га, быў скіраваны менавіта на гэта. Паводле прагнозу 20-гадовае даўніны, зараз у Менску насельніцтва мела б складаць 2 мільёны чалавек, а ягоны прырост – ня больш за 1,5% на год. Стары генплян сталіцы якраз і прадугледжваў разьвіцьцё абласных цэнтраў Беларусі і гарадоў-спадарожнікаў кшталту Барысава й Маладэчна, каб стрымаць прыток міграцыі ў Менск.

Цікава таксама, што паводле генэральнага пляну 1982 году меркавалася вынесьці за межы Менску стары першы аэрапорт, а на ягоных вялізных тэрыторыях у самым цэнтры гораду пабудаваць новае жыльлё. Аднак менавіта Аляксандар Лукашэнка сваім рашэньнем пакінуў аэрапорт-1 разам з авіярамонтным заводам на старым месцы.

Пакуль жа Лукашэнкава ўвагу скіраваная на, як паведамляе Беларускае тэлевізія, "ўсё новыя і новыя сацыяльна значныя аб’екты. Адзін з апошніх спартыўных аб’ектаў – лыжна-ролерная траса ў раёне праспэкта Машэрава, якая ня мае аналягаў на тэрыторыі Беларусі. Афіцыйнае адкрыцьцё трасы адбудзецца 30 жніўня". Адметна, што менавіта ў гэты дзень, пасьлязаўтра, спадару Лукашэнку споўніцца 48 гадоў.

Пасьля гэтай даты наступіць яшчэ адна – 14 верасьня, новае сьвята гораду Менску. Да таго часу мяркуецца аднавіць рух транспарту на перакапаным зараз пляцы Незалежнасьці. А ўжо зь 1 верасьня ад гэтага пляцу да будынку Нацыянальнае Акадэміі навук пачнуць зьнішчаць тралейбусную лінію. Паводле сталічных чыноўнікаў, дрот і слупы псуюць выгляд гораду. Замест тралейбуса №2 на праспэкце Францішка Скарыны будзе працаваць аўтобусны маршрут №100.

На думку шмат якіх менчукоў, усё гэта праявы тыповае паказухі. Спачатку з галоўнага праспэкту прыбралі камэрцыйныя шапікі, цяпер настала чарга тралейбусных слупоў. Нібы пацьвярджаючы гэта, Менскі гарвыканкам вырашыў да таго ж 14 верасьня абнавіць усе будынкі, якія выходзяць на Менскую кальцавую аўтадарогу. І хаця сёньня Аляксандар Лукашэнка ўшчуваў падначаленых за нізкія тэмпы рэканструкцыі кальцавой, гарадзкія ўлады больш занепакоеныя тым, каб дамы ля дарогі выглядалі як новыя.

Юры Сьвірко, Менск
-15%
-40%
-10%
-30%
-10%
-30%
-25%
-20%
-30%
-10%
0070970