Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка загадаў банкам і аддзяленьням сувязі паведамляць у падаткавыя органы інфармацыю аб прыбытках, выдадзеных з-за мяжы фізычным асобам.

Адпаведны Дэкрэт прэзыдэнта РБ выдадзены 6 жніўня, а набудзе сілу з 1 верасьня гэтага году. У дакумэнце гаворыцца, што банкі й аддзяленьні сувязі абавязаныя паведамляць падаткавым органам зьвесткі пра выдадзеныя імі грошы, якія паступілі з-за мяжы. Гэтая інфармацыя будзе прыходзіць да падаткавікоў адпаведна з выдачай грошай фізычным асобам.

Пры выдачы крэдытаў на выплату заробкаў банкі абавязаныя ўключаць абавязковыя страхавыя ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы й сацыяльнай абароны, а таксама падаходнага падатку, які налічваецца з памеру дадзенай зарплаты. Гэтае новаўвядзеньне тычыцца юрыдычных асобаў і прадпрымальнікаў.

У тым выпадку, калі банкі й аддзяленьні сувязі несвоечасова пададуць інфармацыю, іх чакае пакараньне памеру да 10-ці базавых адзінак. Тое ж самае пагражае банкаўскім работнікам, калі яны выдадуць крэдыты на выплату заробкаў без утрыманьня ўнёскаў ў Фонд сацыяльнай абароны, а таксама падаходнага падатку. З дазволу прэзыдэнта накладаць штрафы маюць права прадстаўнікі Камітэту дзяржкантролю, падаткавых органаў і Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Радыё Рацыя