Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Уплывовая нямецкая газэта Sueddeutsche Zeitung лічыць, што прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка спрабуе павярнуць краіну ў заходнім напрамку. Пра гэта сьведчыць ягоны намер запрасіць зь візытам у Менск Папу Рымскага Яна Паўла Другога.

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, відаць, плянуе запрасіць у Менск Папу Яна Паўла II - азначана ў артыкуле Sueddeutsche Zeitung. Гэтую інфармацыю паведамілі беларускія апазыцыянэры, што пражываюць у Варшаве, а ўскосна яе пацьвердзіў Лукашэнка, заявіўшы журналістам, што ў недалёкай будучыні яму будзе "ў вышэйшай ступені прыемна" прывітаць Папу ў Менску.

Такім чынам, у Лукашэнкі чарговая зьмена палітычных арыентыраў. Яшчэ на пачатку 2001 году ён далучыўся да расейскіх нацыяналістаў, якія жорстка асуджалі візыт Папы ў суседнюю Ўкраіну. Ён тады коратка суправаджаў расейскага Патрыярха Алексія II у часе ягонай паездкі ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы. Прэзыдэнт і Патрыярх хацелі тым самым падкрэсьліць, што яны будуць блякаваць працяг падарожжа Папы ў праваслаўную краіну.

Як піша камэнтатар Sueddeutsche Zeitung, "зьмена арыентыраў у Лукашэнкі тлумачыцца вострымі супярэчнасьцямі з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным у пытаньні лёсу саюзу паміж Беларусьсю й Расеяй". У 1997 годзе ў часе падпісаньня Дамовы аб стварэньні саюзу, Лукашэнку й Ельцына блаславіў Патрыярх Алексі II. Лукашэнка дамагаўся стварэньня саюзу двух раўнапраўных партнэраў, а на мінулым тыдні Пуцін даў яму зразумець: Крэмль можа весьці размову толькі пра далучэньне Беларусі да Расеі. Кіраўнік Беларусі пасьля гэтага заявіў, што Пуцін "горшы за Сталіна".

"Спробай палепшыць адносіны з Ватыканам Лукашэнка спадзяецца прыадчыніць дзьверы на Захад. На дыпляматычным роўні Захад пазьбягае ачольніка беларускай дзяржавы пасьля роспуску ім дэмакратычна абранага парлямэнту й падоўжаньня ўласных паўнамоцтваў, што стала відавочным парушэньнем Канстытуцыі", - падае нямецкая газэта. - Заклапочаны думкай з дапамогай саюзу стаць гаспадаром Крамлю, Лукашэнка паставіў сваю краіну амаль у поўную палітычную й эканамічную залежнасьць ад Масквы. Палітычныя аглядальнікі, аднак, мяркуюць, што Лукашэнка наўрад можа быць падтрыманы Захадам, зыходзячы зь цяперашніх амэрыкана-расейскія рознагалосьсі. Хутчэй за ўсё - трэба меркаваць - дні ягоныя зьлічаны".

Радыё Рацыя