Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Падаецца, з расейскім амбасадарам назіраецца тая ж сытуацыя, што ў недалёкай мінуўшчыне адбылася з амэрыканскім амбасадарам. Амаль 10 сутак Аляксандар Блахін чакае аўдыенцыі ў беларускага ўладара. Сытуацыя для расейскага саюзьніка незвычайная.

Усе памятаюць, як галава беларускай дзяржавы падкрэсьлена не сьпяшаўся прыняць даверчыя граматы ад пасланца Вашынгтону Майкла Козака. Гэта істотна абмяжоўвала працу дыпляматычнай місіі. Паводле дзейнай практыкі, толькі пасьля ўручэньня даверчых грамат амбасадар можа наведваць прыёмы, зьдзяйсьняць паездкі па краіне, рабіць заявы, сустракацца з журналістамі й г.д.

Дарэчы, нядаўні прыём ува ўкраінскай амбасадзе, якая месьціцца насупраць расейскай, Блахін відавочна змушаны быў назіраць з вакна ўласнага кабінэту. Не сакрэт, што зацягваньне прыйманьня даверчых грамат ад амбасадара ЗША было дэманстрацыяй незадаволенасьці Лукашэнкі станам адносінаў паміж Менскам і Вашынгтонам. І вось цяпер, падобна да таго, надышла чарга Масквы.

Агульнавядома, як да непрыстойнасьці доўга цягнуўся агрэман новаму расейскаму амбасадару Аляксандру Блахіну. Амаль тры месяцы. У кулюарах казалі, што выбар Пуціна даслаць да Лукашэнкі дыплямата, блізкага да расейскіх правых, моцна спалохаў беларускія кіроўныя колы. Яны ўспрынялі такое рашэньне гаспадара Крамлю, як дурны знак. Маўляў, былой аднадушнасьці й усемагчымай падтрымцы палітыкі Лукашэнкі надыходзіць канец.

Наступныя падзеі, асабліва пасьля сустрэчы двух лідэраў у Санкт-Пецярбургу, пацьвердзілі гэтыя асьцярогі афіцыйнага Менску. Распачаўся бурлівы абмен меркаваньнямі наконт будучыні расейска-беларускіх стасункаў, які больш выдае на слоўную перастрэлку. Асабліва яна ўзмацнілася пасьля апошняга наведаньня Крамлю кіраўніком Беларусі, дзе былі агучаны новыя ініцыятывы Пуціна па рэфэрэндуме аб адзінай дзяржаве. Адразу пасьля пуцінскіх прапановаў у Менск прыбыў новы расейскі амбасадар.

Адметна: нягледзячы на тое, што афіцыйны пасланец Расеі дагэтуль асабіста незнаёмы з Лукашэнкам, за месца ягонага пражываньня абраная тэрыторыя прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі ў Драздох. Дарэчы будзе нагадаць, што пасьля выгнаньня амбасадараў розных краінаў зь іхных рэзыдэнцыяў, у знакамітых Драздох захаваная рэзыдэнцыя толькі расейскага амбасадара. За пэўным часам, за кошт пагашэньня пазыкаў за газ, расейцам удалося пераўтварыць будынкі свайго амбасадара ў расейскую ўласнасьць.

Наагул жа, гэты факт унікальны ва ўсясьветнай практыцы, калі рэзыдэнцыя амбасадара адной дзяржавы знаходзіцца на тэрыторыі рэзыдэнцыі ачольніка іншай дзяржавы. І ўсім зразумела, што акрэсьленая плошча зьяўляецца рэжымным аб'ектам. Тобок, да прыкладу, сьпісы гасьцей да пражывалых на тэрыторыі прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі асоб належыць загадзя ўзгадняць са Службай бясьпекі прэзыдэнта.

Да таго часу, пакуль размовы аб стварэньні адзінай саюзнай дзяржавы з Расеяй мелі сьвяточны, пераможны характар, на пражываньне расейскага амбасадара на тэрыторыі рэзыдэнцыі беларускага прэзыдэнта мала хто зважаў. Праўда, ніхто ў Маскве ніколі дабротаў гэткага кшталту беларускаму саюзьніку не прапаноўваў. Пры захаваньні двух суб'ектаў міжнароднага права вось такое сужыхарства ўяўляецца як нонсэнс.

Зь нядаўніх часоў у Крамлі (і ня толькі) адкрыта якраз гэтым запазычаным словам азначаюць таксама ідэю стварэньня адзінай дзяржавы пры захаваньні двух міжнародных суб'ектаў і эмісійных цэнтраў. Аднак у Менску гэта адмаўляюцца прызнаваць. Таму, верагодна, зацягваньне з акрэдытацыяй амбасадара Расеі можа доўжыцца й 15 сутак.

Раман Якаўлеўскі

Радыё Рацыя