177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  2. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  3. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен
  4. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  5. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  6. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  7. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  8. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  9. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  10. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  11. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  12. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  13. «Молодежи здесь заняться нечем». История о вынужденном переселении в деревню — по распределению
  14. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  15. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  16. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  17. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  18. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  19. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  20. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  21. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  22. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  23. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой». Мнение
  24. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  25. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  26. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-справочный центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  27. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  28. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  29. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  30. «Шахтер» обыграл «Неман» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ добыл волевую победу над «Рухом»


Зміцер Панкавец,

Сёння ў Вільні пахаваюць былога прэзідэнта Літвы Альгірдаса Бразаўскаса. З Бразаўскасам быў добра знаёмы былы міністр замежных справаў Беларусі Пятро Краўчанка.

"Я пазнаёміўся з Бразаўскасам 20 гадоў таму. Не магу сказаць, што мы цесна сябравалі, але заўсёды былі досыць блізкімі людзьмі. Сёння я смуткую з нагоды ягонай смерці", - кажа П. Краўчанка.

"У асобе Бразаўскаса Літва страціла сапраўднага патрыёта. Мне ўспамінаецца, як аднойчы ў Вільні я стаўся сведкам такой сцэны. У цесным двары хлопцы гулялі ў баскетбол. Адны гулялі за "жоўтых", іншыя - за "зялёных". І толькі адзін хлопчык гуляў "за Бразаўскаса". Калі я спытаўся, чаму, ён адказаў, што гэты чалавек - сапраўдны літовец.

Альгірдас быў вельмі сціплым чалавекам. У 1999 годзе я прыехаў на вакацыі з Японіі. Вырашыў адпачыць у Юрмале. Бразаўскас запрасіў мяне ў госці ў гарадок Ніда, што на Куршскай касе. Дык вось, Бразаўскас нават не меў там лецішча. Ён прымаў мяне ў звычайнай літоўскай кватэры, якая належала ягонай дачцэ. Я запытаўся: чаму ты (часам мы былі на ты) не забяспечыў сваіх тылоў? "А ты забяспечыў свае?" - адказаў ён. На гэта я развёў рукамі.

У нас былі складаныя моманты ў адносінах, калі мы многа спрачаліся.

За тэрыторыю паблізу станцыі Гудагай, якую мы ўсё ж згубілі. Бразаўскас не ішоў насустрач у прынцыповых пытаннях. Я прасіў вярнуць Беларусі "Тураўскае Евангелле", але марна.

Цяпер пра гэта ўжо можна казаць, але я адыграў пэўную ролю ў абранні Бразаўскаса першым прэзідэнтам Літвы. Ён тройчы наведваў Мінск інкогніта. Кебіч сустракацца з ім не хацеў, бо лічыў палітычным трупам. А ў нас з Бразаўскасам было шмат супольных сяброў як у Літве, так і ў ЗША.

Значкі з Амерыкі з выявай Бразаўскаса праходзілі праз мяне. Усе ўлёткі кандыдата друкаваліся ў Мінску. А літаральна за тыдзень да выбараў ён папрасіў у мяне дапамогі, як падняць рэйтынг. І я прапанаваў паставіць у Літву трактары "Беларус", якія карыстаюцца попытам у фермераў і сялян. Гэта паказала , што палітык мае добрыя адносіны не толькі з Захадам, але і з Усходам.

Бразаўскас згадзіўся, але Літва не мела грошай аплаціць. Мне ўдалося ўгаварыць Кебіча, і мы паставілі ў Літву 250 трактароў. Дырэктар МТЗ Іван Куляшоў быў супраць, але літоўскі бок разлічыўся з запазычанасцю.

Бразаўскас быў першым з кампартыі, хто пайшоў на мітынгі "Саюдзіса", дзе казаў праўду. Яго там прынялі. У Беларусі асобы ўзроўню Бразаўскаса не знайшлося, хоць ім мог стаць Генадзь Барташэвіч. Такі самы дужы, моцны, як Бразаўскас.

Апошняя наша сустрэча адбылася літаральна некалькі гадоў назад, калі я прывозіў да Альгірдаса свайго сябра, шахматыста Анатоля Карпава. Тады ж я падарыў яму тры ўласныя кнігі.

Бразаўскас нездарма быў ганаровым доктарам ЕГУ. Ён часта сустракаўся з беларусамі, быў у курсе нашых праблем. Хацеў быць пасярэднікам у дыялогу паміж Беларуссю і Літвой".
-40%
-30%
-10%
-20%
-20%
-15%
-50%
-15%