Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Канфэрэнцыя габрэйскіх рэлігійных арганізацыяў зьвярнулася ў Адміністрацыя прэзыдэнта з заклікам аднавіць слонімскую сынагогу (1648 г.) альбо будынак Валожынскай школы рабінаў (1803 г.) замест разбуранай у Менску сынагогі на вул. Дзімітрава, 3. Як паведаміў Рацыі прэзыдэнт Юдэйскага рэлігійнага аб'яднаньня Юры Дорн, на ранейшыя звароты ў Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы адказаў дагэтуль няма.

18 юдэйскіх грамадаў і рэлігійных арганізацыяў, прадстаўнікі якіх 25 жніўня бралі ўдзел у 9-й канфэрэнцыі рэлігійных грамадаў, зьвярнуліся да Адміністрацыі прэзыдэнта з заклікам ня толькі спыніць руйнаваньне габрэйскіх бажніцаў на тэрыторыі Беларусі, але й аднавіць тыя сьвятыні, якія яшчэ не зьнішчылі ўлады й час. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Юдэйскага рэлігійнага аб'яднаньня Юры Дорн.

Нагодай для звароту сталася разбурэньне ў Менску будынку было сынагогі на вул. Дзімітрава, 3. Улады далі дазвол на зьнішчэньне будынку сынагогі й будаўніцтва на гэтым месцы элітнага жылога дому. Акрамя таго, на Нямізе, дзе захаваўся падмурак першай каменнай сынагогі ў Менску (1570 г.) распачатае будаўніцтва аўтастаянкі. "Усё гэта нараджае прычыны й умовы, якія спрыяюць паўтору аналягічных неправамоцных праяваў. Прыкладам ёсьць будаўніцтва аўтастаянкі нейкай камэрыцыйнай фірмай на вул. Няміга ў Менску, дзе месьціўся будынак Халоднай сынагогі - першай мураванай сынагогі Менску", - гаворыцца ў дакумэнце.

У зьвязку з гэтымі фактамі габрэйскія грамады ўжо зьвярталіся да Аляксандра Лукашэнкі сёлета 3 сакавіка, аднак адказу так і не атрымалі. Будынак сынагогі на вул. Дзімітрава, 3 зьнішчаны, будаўніцтва паркінгу працягваецца.

На жнівеньскай канфэрэнцыі габрэі вырашылі шукаць кампрамісу з уладамі. Усьведамляючы, што аднавіць будынак былой сынагогі на Дзімітрава, 3 немагчыма, юдэйскія грамады зьвярнуліся да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўрала Латыпава з заклікам аднавіць тыя сьвятыні, якія яшчэ можна аднавіць. У звароце названыя слонімская сынагога, якая захавалася ад 1648 году, і першая ў Эўропе ешыва (школа рабінаў) у Валожыне, будынак якой паўстаў у 1803 годзе.

У звароце нагадваецца, што "падобныя помнікі трэба ахоўваць згодна з канвэнцыяй ЮНЭСКО аб ахове культурнай і прыроднай спадчыны (1972 г.), ратыфікаванай Беларусьсю ў 1988 годзе".

Радыё Рацыя