Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Сканчаецца так званы "мёртвы сезон", палітыкі вяртаюцца з адпачынку да працы. Пасьля перапынку зноў між іншым ім давядзецца заняцца беларускім пытаньнем, якое застаецца нявырашаным цягам ужо некалькі гадоў. На просьбу Радыё Рацыя старшыня АГП Анатоль Лябедзька распавёў пра найбліжэйшыя пляны дэмакратычных сілаў Беларусі ў справе міжнародных стасункаў.

А.Л.: - Для нас "мёртвага сезону" не было ў міжнародных стасунках. Як станоўчы факт мы адзначаем слуханьні й дыскусію, якая адбылася ў брытанскім парлямэнце ў ліпені. Парлямэнтар Злучанага Каралеўства Майкла Трэнта прысьвяціў свой вялікі выступ сытуацыі ў Беларусі. Увесь гэты час мы праводзілі падрыхтоўку да сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, у нас былі кропакавыя кантакты з шэрагам палітыкаў, найперш сябрамі літоўскай дэлегацыі ў ПАРЭ, на днях па тэлефоне мы абмеркавалі з Барысам Нямцовым некаторыя аспэкты сумеснай дзейнасьці. Мы прагназуем, што ў верасьні ў Страсбургу будзе абмяркоўвацца беларускае пытаньне. Ня выключана, што беларускае пытаньне будзе закранацца й на паседжаньні Сталага Камітэту АБСЭ. Увосень мы будзем працягваць лабіраваньне ініцыятывы правядзеньня спэцыяльнай міжнароднай канфэрэнцыі па Беларусі, адмысловыя дакумэнты разасланыя ў розныя міжнародныя арганізацыі, і мы разьлічваем на тое, што атрымаем дакладную рэакцыю. Акрамя таго, вядзецца падрыхтоўка да слуханьняў па пытаньні дэмакратызацыі беларускага выбарчага заканадаўства й на 10 верасьня запрашаюцца прадстаўнікі Бюро па дэмакратыі й правох чалавека, і сябры рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, і тыя, хто ў фармаце ПАРЭ працуюць па беларускім накірунку. Мы плянуем абмеркаваць гэтае пытаньне ня толькі з суб'ектамі ўнутрыпалітычнага жыцьця Беларусі.

Аляксандар Дашчынскі

Радыё Рацыя