1. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  2. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  3. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  4. «Настроения упаднические». Работники «Белмедпрепаратов» сообщают об увольнениях из-за политики
  5. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  6. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  7. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  8. Переговоры с Мишустиным и новые законы. Что происходит в Беларуси 16 апреля
  9. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  10. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно
  11. «Это недопустимо». Григорий Василевич — об идее ограничить возраст для голосования 70 годами
  12. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  13. В выходные чуть потеплеет, на следующей неделе — похолодание и дожди
  14. Разбираемся с подержанными «китайцами». Что интересного можно купить?
  15. Врач — о симптомах хламидиоза и том, как им можно заразиться
  16. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  17. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  18. «Вы будете петь вместе с ангелами, и твой голос будет звучать, как всегда, ярко». В Минске простились с Леонидом Борткевичем
  19. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  20. Дух захватывает. Что видно с крыши в центре Минска, где сегодня презентовали высотный огород?
  21. «Белнефтехим» рассказал, насколько подорожает топливо до конца года
  22. «Я решил отвечать соразмерно». Байден заявил, что выбрал мягкий вариант санкций против России
  23. Вместо Земфиры — Моргенштерн. Организаторы «Вёски» — о возврате билетов и новом лайнапе
  24. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  25. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке
  26. Суд приговорил музыканта Тиму Белорусских к двум годам «домашней химии»
  27. Премьер-министр России в Минске: налоговая интеграция и анонс встречи Лукашенко и Путина
  28. «Падает мотивация платить налоги». Белорусы плохо разбираются в бюджете. Вот к чему это может приводить
  29. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  30. «Однажды ночью мой грузовик ограбили». История Натальи, которая в 40 лет стала дальнобойщицей


Паседжаньне Савету Міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі адбудзецца ў Маскве 17 верасьня. Пра гэта паведаміў у панядзелак дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павал Барадзін на паседжаньні Сталага Камітэту, прысьвечаным падрыхтоўцы пытаньняў парадку дня Саўміну.

Мяркуецца, што на паседжаньне Савету Міністраў будзе вынесена 13 пытаньняў. Сярод іншага, удзельнікі нарады плянуюць абмеркаваць і праект Канстытуцыйнага акту.

Гэта сьведчыць пра тое, што заявы прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна пра ягонае бачаньні далейшай інтэграцыі не паўплывалі на працу над праектам Канстытуцыйнага акту Саюзнай дзяржавы. Як вядома, працу над Канстытуцыйным актам зь беларускага боку курыруе цяперашні старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларускай Леанід Козік.

Кіраўніку найбуйнейшай грамадзкай арганізацыі краіны, якую спадар Козік ачоліў толькі месяц таму і ў якой назьбіралася безьліч праблемаў, - сапраўды дзіва - удаецца сумяшчаць яшчэ й кантроль за ўборкай ураджаю ў Віцебскай вобласьці, а таксама й працу над сур'ёзным дакумэнтам - Канстытуцыйным актам. Паводле словаў Леаніда Козіка, "канчатковы варыянт праекту Канстытуцыйнага акту павінен быць прапанаваны на разгляд Найвышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы ў чацьвертым квартале. Праца над Канстытуцыйным актам па-ранейшаму вядзецца, ніякіх афіцыйных дакумэнтаў, зьвязаных з ініцыятывай Пуціна, у працоўнай групе няма". Маўляў, адзіным афіцыйным паведамленьнем была тэлевізійная прэсавая канфэрэнцыя прэзыдэнтаў, а вось загадаў скарэктаваць працу над праектам Канстытуцыйнага акту не было, таму нічога не зьмянілася. Праўда, з розных прычынаў, у тым ліку, і ў зьвязку з працягам сэзона адпачынкаў, беларуская частка працоўнай групы пасьля выступу расейскага прэзыдэнта яшчэ не зьбіралася, але плянуе ў хуткім часе сабрацца й працягваць працу над дакумэнтам.

Акрамя Канстытуцыйнага акту, у парадку дня паседжаньня Савету Міністраў - яшчэ 12 пытаньняў, у тым ліку справаздача аб выкананьні Саюзнага бюджэту за 2001 год, пытаньні стварэньня адзінай сыстэмы тарыфнага й нетарыфнага рэгуляваньня, ход выкананьня сумесных саюзных праграм. Прыканцы мінулага году, нагадаем, узьнікла непаразуменьне вакол зьнікненьня саліднай сумы ў расейскіх рублях з саюзнага рахунку, але беларускаму боку ўдалося неяк "замяць" гэты скандал. Магчыма, пытаньне ўсплыве зноў пры разглядзе справаздачы аб выкананьні Саюзнага бюджэту за мінулы год.

Мяркуецца таксама, што будуць разгледжаныя сумесныя праекты "Стварэньне Адзінай аўтаматызаванай сыстэмы Мытнага камітэту Саюзнай дзяржавы", "Удасканаленьне й разьвіцьцё адзінай тэхналёгіі атрыманьня, збору, аналізу, захаваньня й распаўсюду гідрамэтэаралягічнай інфармацыі й зьвестак аб забруджаньні навакольнага асяродзьдзя" і шэраг іншых.

Апроч новых пытаньняў, у парадак дня трапілі й некалькі пытаньняў, якія не пасьпелі ўзгадніць на мінулым паседжаньні Міністэрствы фінансаў Расеі й Беларусі.

Радыё Рацыя
-10%
-25%
-40%
-12%
-10%
-20%
-80%
-25%
-50%
-5%
-20%
0070970