Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


1 мільён беларускіх рублёў за друкаваньне нумару на рахунак друкарні перавяла прыватная фірма. Літаральна праз гадзіну судзьдзя Анатоль Савіч, які 2 жніўня аштрафаваў газэту, склікаў паседжаньне суду й а 20-ай гадзіне прыняў рашэньне спагнаць пералічаны мільён на пагашэньне штрафу. Галоўны рэдактар і выдавец Павал Жук, камэнтуючы сытуацыю, заявіў Рацыі: "Гэта ўсё выглядае на сталінскія часы - па загадзе склікаецца судовая тройка, якая прымае прадказальнае рашэньне".

Чарговы нумар "Нашай Свабоды-Палітыкі", які павінен быў зьявіцца ў чытачоў 27 ліпеня, сьвету так і не пабачыў. Паводле словаў Паўла Жука, улады зрабілі ўсё, каб спыніць друкаваньне 7-тысячнага накладу выданьня.

Нягледзячы на тое, што рахунак газэты арыштаваны, выданьне не зачыненае, чым і вырашыў скарыстацца Павал Жук. 26 жніўня ў дзяржаўную друкарню "Чырвоная зорка" быў дастаўлены чарговы нумар газэты, і 1 мільён беларускіх рублёў, патрэбных для аплаты паслугаў тыпаграфіі, на рахунак друкарні пералічыла прыватная фірма. Копія плацёжкі была дасланая з факсу рэдакцыі "Нашай Свабоды" ў друкарню.

Ад гэтага моманту падзеі пачалі разгортвацца надзвычай дынамічна. Паводле вэрсіі Паўла Жука, адпаведныя службы, якія займаюцца праслухоўваньнем рэдакцыйных тэлефонаў, "зьнялі" з факсу копію плацёжкі й перадалі яе ў Маскоўскі суд Менску. Там тэрмінова было скліканае паседжаньне суду пад старшыняваньнем судзьдзі Анатоля Савіча, які а 20-ай гадзіне вечара надзвычай апэратыўна прыняў рашэньне спагнаць пералічаны мільён на кошт пагашэньня штрафу, спыніўшы такім чынам выхад "Нашай Свабоды-Палітыкі".

Судзьдзя Анатоль Савіч ухіляецца ад размоваў з журналістамі. Павал Жук, камэнуючы сытуацыю, заявіў Рацыі "Гэта ўсё выглядае на сталінскія часы - па загадзе склікаецца судовая тройка, якая прымае прадказальнае рашэньне. Тут цалкам дублюецца сцэнар сталінскіх часоў". Павал Жук уражаны хуткасьцю, з якой зьявілася судовае рашэньне, - праз гадзіну пасьля таго, як грошы былі адпраўлены на рахунак друкарні, судзьдзя склікаў паседжаньне й наклаў на мільён арышт.

Нумар, які так і не пабачыў сьвету, быў, паводле сп. Жука, "даволі спакойны" - у ім зьмяшчаўся артыкул пра стасункі Лукашэнкі й Пуціна, матэрыял, прысьвечаны дню нараджэньня Лукашэнкі, аналіз прыватызацыі "Белнафтахіму" й г.д. Аналітычных зьвестак расейскага ФСБ, за які й была аштрафаваная рэдакцыя, у нумары не было.

Нагадаю, што 2 жніўня судзьдзя Тозік пастанавіў спагнаць 100 млн руб. з газэты "Наша свабода" й 5 млн руб. з журналіста М.Падаляка, разгледзеўшы зыск старшыні Камітэту дзяржкантролю А.Тозіка. Суд вырашыў, што зьвесткі ў артыкуле "Канфідэнцыйна", дзе вялася гаворка пра канфлікт спадара Тозіка з генэральным пракурорам Віктарам Шэйманам, не адпавядаюць рэчаіснасьці й зьневажаюць гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю зыскальніка.

Рахунак рэдакцыі ў зьвязку з гэтым быў замарожаны. Цяпер, у новых варунках перасьледу, Павал Жук абяцае зьяўленьне неўзабаве новага выданьня.

Радыё Рацыя