Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА, / Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Да такіх вынікаў прыйшлі арганізатары першага ў Беларусі маркетынгавага даследавання асноўных каштоўнасцяў жыхароў нашай краіны. Даследаванне было праведзена вясной кампаніямі Bіg Fіsh Consultіng і Publіcіs Hepta Group для таго, каб даведацца, чым беларусы адрозніваюцца ад іншых нацый і чым адрозніваецца светапогляд розных сацыяльных груп. Усяго было апытана 1175 чалавек ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, якія жывуць ва ўсіх рэгіёнах краіны.

— Падобныя даследаванні неабходныя міжнародным брэндам, каб ведаць, да якіх каштоўнасцяў ім апеляваць пры рэкламе сваёй прадукцыі, — патлумачыў дырэктар камунікацыйнага агенцтва Publіcіs Hepta Group Аляксандр ВАСІЛЕВІЧ. — Яны рэгулярна праводзяцца ў еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Расіі і ва Украіне, а вось ў Беларусі было праведзена ўпершыню. І аказалася, што свае каштоўнасці беларусы выстройваюць не ў той іерархіі, у якой чакалася. Напрыклад, "цярпімасць", якую заведзена лічыць галоўнай характарыстыкай нацыі, беларусы цэняць менш, чым прадстаўнікі іншых краін.

Самай галоўнай каштоўнасцю для беларусаў з'яўляецца "бяспека", на другім месцы — "самастойнасць", далей па ўбыванні: "канформнасць" (адпаведнасць прынятаму стандарту), "дабрыня", "імкненне да дасягненняў", "цярпімасць", "геданізм", "традыцыі", "навацыі", "улада і багацце". Але пры гэтым людзі розных сацыяльных груп пабудавалі свае "каштоўнасці" ў розным парадку.

Напрыклад, беларусы ва ўзросце 18—29 гадоў "самастойнасць" ставяць на першае месца, а тыя, каму ўжо больш за 40 гадоў, — толькі на пятае. Падобная сітуацыя і з "імкненнямі да дасягненняў". У моладзі гэта каштоўнасць на другім месцы, у астатніх — толькі на 6-м. А вось з "цярпімасцю" сітуацыя адваротная: у іерархіі маладых людзей яна займае толькі 8-е месца, людзі сталыя ставяць яе на 3-е .Тое ж самае і з "дабрынёй": дарослымі яна цэніцца больш, чым моладдзю.

Ёсць разыходжанні і сярод палоў: для мужчын больш важная "самастойнасць", для жанчын — "канформнасць" і "бяспека". "Дабрыню" жанчыны таксама цэняць больш, чым мужчыны.

Даследаванне высветліла адрозненні і ў іерархіі каштоўнасцяў паміж рэгіёнамі і сталіцай. Для жыхароў Мінска больш важна "самастойнасць", для жыхароў рэгіёнаў — "бяспека".

{banner_819}{banner_825}
-35%
-30%
-50%
-20%
-20%
-15%
-30%
-50%
0063408