У Мінску будзе адкрывацца больш бараў і рэстаранаў. 23 чэрвеня дэпутаты Мінгарсавета прынялі канцэпцыю развіцця сістэмы грамадскага харчавання сталіцы на бліжэйшыя 5 гадоў.
Па словах кіраўніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Ігара Лагойкі, узровень сэрвісу ў новых установах узрасце.
Лагойка: "Гэтая канцэпцыя накіраваная на павышэнне ўзроўню сэрвісу, развіццё сеткі аб'ектаў грамадскага харчавання, а таксама хуткага абслугоўвання. Гэта рэстараны, бістро, піцэрыі, бары, міні-кафэ, асноўнымі перавагамі якіх з'яўляюцца мінімальныя выдаткі, час на атрыманне ежы. Таксама ўжыванне прагрэсіўных тэхналогій, сучаснага абсталявання і новых формаў абслугоўвання".
Плануецца, што штогод у сталіцы будзе адкрывацца каля ста новых бараў, піцэрыяў і рэстаранаў.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY