Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


22-га жніўня ў Раўбічах А.Лукашэнка заявіў, што, зь ягоных падлікаў, Расея "вінная" Беларусі каля мільярда даляраў. "Па ўсіх праграмах, па ўсёй дапамозе, якую мы аказваем расейцам, а расейцы нам, розьніца атрымліваецца прыкладна мільярд даляраў на карысьць Расеі" - паведаміў беларускі лідэр журналістам. На якім грунце "вырасла" гэтая лічба, мы пацікавіліся ў некаторых экспэртаў, што дасьледуюць беларуска-расейскія эканамічныя дачыненьні.

Паводле А.Лукашэнкі, "складнікаў" у гэтае лічбы (1 млрд. даляраў) дастаткова. Да прыкладу, ён паведаміў, што дэклярацыі расейскага боку наконт ільготных коштаў на газ перабольшаныя: з словаў лідэра нашае краіны, ільготы распаўсюджваюцца толькі на 10 млрд. кубамэтраў газу, якія пастаўляе "Газпром". Астатнія ж 6 з паловаю млрд. кубамэтраў пастаўляюць іншыя структуры, па рынкавых коштах.

У той жа час Беларусь дае ўсім расейскім кампаніям права аднолькавых коштаў на транзыт газу праз сваю тэрыторыю. Зь цьверджаньня кіраўніка дзяржавы, транзыт празь Беларусь абыходзіцца Расеі ўтрая таньней, чым праз Украіну. Паводле А. Лукашэнкі, ёсьць яшчэ шмат "пытаньняў", у якіх беларусы аказваюць падтрымку расейцам: да прыкладу, "абарона, мяжа, мытні й шмат якія іншыя мерапрыемствы". У выпадку, калі Расея зноў уздыме кошты на газ для Беларусі, ёй давядзецца за ўсё гэта "плаціць" - заявіў беларускі прэзыдэнт.

Між тым, афіцыйна прызнаная сёньня запазычанасьць Беларусі перад Расеяй за энэрганосьбіты складае каля 300 млн. даляраў - паведаміў Рацыі намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук. Акрамя таго, маецца таксама пазыка перад расейскім урадам і Цэнтральным банкам Расеі, якія выдалі крэдыт ураду й Нацыянальнаму банку Беларусі: яна складае каля 150 млн. даляраў.

Я.Р.: - Як Лукашэнка лічыць? Якія абавязкі маюць расейскія прадпрыемствы перад беларускімі - гэта асобная лічба, што афіцыйна не фігуруе ў стасунках паміж дзяржавамі. Відавочна, Лукашэнка палічыў сюды яшчэ 200 млн. даляраў НДСу, які, мабыць, Расея павінная кампэнсаваць беларускаму бюджэту. Але таксама дамоўленасьці па гэтым няма яшчэ. Мабыць, ён палічыў таксама, колькі каштуе арэнда зямлі для расейскіх ваенных базаў на тэрыторыі Беларусі. Але падкрэсьліваю, што на паперы дакумэнтальна пацьверджаных гэтых лічбаў нідзе няма. Пра гэта ніхто ніколі ня вёў перамоваў і не было падпісана ніводнага пагадненьня. Таму насёньня дакумэнтальны балянс такі, што Беларусь зьяўляецца дэбіторам Расеі, не плаціць за энэрганосьбіты.

Свой погляд на сытуацыю таксама выказаў намесьнік старшыні АГП Аляксандар Дабравольскі.

А.Д.: - У нярынкавай эканоміцы, якая цяпер ёсьць у Беларусі, немагчыма нічога падлічыць, колькі што каштуе й колькі хто каму павінен. Таму што няма рэальных цэнаў, няма рэальных разьлікаў. І наагул: паколькі Лукашэнка стварыў такую сыстэму, што ўсе займаюцца "прыпіскамі", то нават няма рэальнай інфармацыі, што адбываецца ў эканоміцы. У тым ліку няма інфармацыі й пра тое, што мы вінныя Расеі й што - яна нам...