Новы этап разьвіцьця ў Беларусі турыстычнае справы пачнецца 1 верасьня ў мястэчку Мір - у Дзень беларускага пісьменства. Акурат да гэтага дня прымеркаванае будаўніцтва шматлікіх атрыбутаў цывілізацыі ў паселішчы Мір, дзе месьціцца знакаміты Мірскі замак. Таму беларускія ўлады чакаюць магутнага патоку наведнікаў беларускіх славутасьцяў у мірскім кірунку. Апроч таго, бліжэйшым часам плянуецца распачаць стварэньне агратурыстычнага комплексу.
Па ацэнцы арганізатараў Дня пісьменства ў Міры, сьвята наведаюць каля 25 тысяч гасьцей.
Міністар інфармацыі Беларусі Міхаіл Падгайны: - Мы рассчитываем, что в течение дня там провернется примерно 25 тысяч человек - из этого расчета там строилось и питание. Почетных гостей мы ждем около 400 человек. Как правило, у нас всегда принимает участие весь дипломатический корпус в полном составе: с женами, с детьми, и так далее. У нас всегда возникает проблема: приглашаешь одного дипломата, а приезжают трое-четверо. Тем не менее мы ни разу никого не обижали, принимали всех, кто к нам приезжал.
Каб давесьці Мір да ладу, мясцовыя ўлады прыклалі аграмадныя намаганьні й сьцьвярджаюць, што асягнулі ў справе пэўнага плёну: заасфальтавалі 10 кілямэтраў вуліц зь існых 15 кілямэтраў, дадаткова праклалі больш за 10 кілямэтраў лініяў электрасувязі, а таксама падоўжылі газа- й водаправод.
Да 29 жніўня будаўнікі абяцаюць скончыць працы ў цэнтры Міра, але цалкам завершыць рэканструкцыю гораду мяркуюць толькі празь пяць год. Тады, мяркуе сябра аргкамітэту сьвята Ўладзімер Амелька, Мір дасягне ўзроўню сапраўды эўрапейскага гораду й турыстычнага цэнтру.
Але на гэтым пляны ператварэньня Беларусі ў турыстычную Мэкку не спыняюцца. Пра новы для краіны панятак "агратурызм" распавядае старшыня Карэліцкага райвыканкаму Іван Шматко: - Ня толькі модна, але мае вялікае значэньне "агратурызм". З гэтай мэтай ужо цяпер праходзіць рэфармаваньне калгасу "Мірскага" й птушкафабрыкі "Красноармейская" - іх аб'яднаюць у адну гаспадарку. Вядуцца рэканструкцыйныя работы ў вытворчых памяшканьнях гэтых гаспадарак.
Такім чынам, неўзабаве замежныя госьці будуць мець магчымасьць агледзець ня толькі беларускія старажытнасьці, але й "наватворы" апошняга стагодзьдзя пад назваю "Красноармейская". Як зазвычай, фінансаў на правядзеньне пераўтварэньня Мірскага замку ў турыстычны аб'ект эўрапэйскага ўзроўню вымагае вялізных грашовых укладаньняў. Але пакуль што ніхто не сумняецца, што выгодаў будзе яшчэ болей. Выгодаў ня толькі матэрыяльных, але й маральных.
Юлія Дранчук
Радыё Рацыя
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY