Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


"Размовы пра магчымы перанос сталіцы "Дажынак-2002" у іншы горад пазбаўленыя сэнсу", – заявіў журналістам мясцовых СМІ старшыня Полацкага гарвыканкаму Ўладзімер Тачыла. Падрыхтоўка да рэспубліканскага фэсту, паводле ягоных словаў, ідзе згодна з графікам, і 6 верасьня адноўлены горад сустрэне шматлікіх гасьцей.

Кіраўнік гарадзкой "вэртыкалі" паведаміў таксама, што на падрыхтоўку да сьвята выдаткавана 15 млрд. рублёў, зь якіх амаль 4 млрд. – гэта грошы мясцовага бюджэту. Самі дажынкавыя мерапрыемствы будуць ладзіцца на дзесяцёх гарадзкіх пляцоўках, пры гэтым галоўную эстраду мусяць "пазычыць" сталічныя ўлады. На сьвяце выступяць ня толькі беларускія выканаўцы, але й "зоркі" расейскай эстрады. Пачнуцца "Дажынкі" 6 верасьня, а на наступны дзень горад наведае беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка, які возьме ўдзел у ганараваньні пераможцаў жніва.

Паводле Ўладзімера Тачылы шэраг рэспубліканскіх ды мясцовых газэтаў асьвятляюць падрыхтоўку да фэсту ў скажоным сьвятле. Асабліва шмат прэтэнзіяў ён выказаў на адрас наваполацкай гарадзкой газэты "Химик", якая назвала такую падрыхтоўку аўралам і "сутаргавай паказухай", чаму вынікам была сьмерць двух студэнтаў. На думку старшыні выканкаму, у горадзе няма ніякага аўралу, а 15 верасьня – таго дня загінулі людзі – меў месца няшчасны выпадак.

Вінцэсь Мудроў, Полацак