Сёння ў дзень нараджэння Васіля Быкава прадстаўнікі інтэлігенцыі і грамадзкасці ўсклалі кветкі да магілы пісьменніка. Паўтары месяцы таму напярэдадні Дня перамогі кампанія "Гавары праўду" абвясціла пра збор подпісаў за перайменаванне вуліцы Ўльянаўскай у вуліцу Быкава ў Менску, і Парыскай камуны ў Горадні.
Сёння лідэр кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімір Някляеў распавёў, што сабрана больш за 70 тысяч подпісаў у падтрымку гэтай ініцыятывы, якія будуць перададзеныя ў Менгарвыканкам і Гарадзенскі гарвыканкам.
На мітынгу выступілі ўдава Быкава Ірына Міхайлаўна, паэт Анатоль Вярцінскі, які прачытаў верш прысвечаны Быкаву, прафэсар Юры Хадыка, пісьменнік Васіль Якавенка, мастак Рыгор Сытніца і дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY