1. Мингорсуд оставил в силе приговор Катерине Борисевич по делу о «ноль промилле» — 19 мая она должна выйти на свободу
  2. Названы имена 14 бойцов, освобождавших Беларусь. Проверьте, нет ли среди них ваших родственников
  3. Суд над участниками канала «Армия с народом» и волонтером Тихановской: одного из обвиняемых удалили с процесса
  4. «Гиря для важных государственных компаний». США возобновили санкции — каким будет эффект
  5. Перестал выходить на связь бывший следователь СК Евгений Юшкевич. Он в СИЗО КГБ
  6. За сутки в стране 888 случаев COVID-19. Заразившихся на 146 человек больше, чем выздоровевших
  7. «Вы не понимаете, что у вас свобода». Семеро немцев хотят перебраться в Беларусь: тут нет локдауна
  8. От жены водителя Чижа до авторитета. Среди кредиторов «Трайпла» нашлись интересные персоны
  9. В Совбезе говорят о десятках военных учений у границ Беларуси. Разбираемся, в чем дело
  10. США возобновляют санкции против «Белнефтехима» и еще 8 белорусских госпредприятий
  11. Тест не для слабонервных. Какой герой «Игры престолов» так умер?
  12. Биолог рассказал, как сделать рассаду крепкой. Нужно выполнить всего пять простых пунктов
  13. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии
  14. «Это касается каждого». Врач — о симптомах и профилактике остеохондроза
  15. Как сейчас выглядит ТРЦ Minsk City Mall, который строится в районе вокзала
  16. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  17. «Глубоко разочарован ее действиями». Глава федерации баскетбола прошелся по Снытиной
  18. «После первой операции Максим все время плакал». История Татьяны и ее сына, которому удлиняют ноги
  19. В Браславе в костеле обвенчалась пара — жениху и невесте по 91 году
  20. Для въехавшего в колонну силовиков водителя BMW прокурор запросил 12 лет колонии
  21. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  22. МИД о возобновлении санкций: Беларусь предпримет все усилия, чтобы защититься от деструктивных мер США
  23. С 20 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  24. Водители никак не хотели уступить друг другу и устроили две аварии. Видео дорожного конфликта
  25. В Минске появится еще одна служба каршеринга. И вот кто это будет
  26. Рабочая неделя будет теплой, зато на выходных выпадет снег
  27. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  28. Врач-инфекционист рассказал, чем отличается третья волна коронавируса и когда ждать пик заболеваемости
  29. Магазины «Домашний» приказали долго жить
  30. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты


Беларускі кіраўнік заяўляе, што ня згодны ані на ўваходжаньне Беларусі ў склад Расейскае Фэдэрацыі, ані на інтэграцыю паводле мадэлі Эўрапейскага Зьвязу. Паводле словаў Лукашэнкі, кіраўніцтва Расеі мае адну мэту – не дапусьціць саюзу зь Беларусьсю.

На сёньняшняй сустрэчы ў Менску з дагестанскім лідэрам Магамэдалі Магамэдавым Аляксандар Лукашэнка ўпершыню заявіў, што ягоны расейскі калега Ўладзімер Пуцін сваімі прапановамі наконт уваходжаньня Беларусі ў склад Расеі абражае беларускі народ і дзейнічае горш за Леніна й Сталіна.

(Лукашэнка: ) "Нам сёньня кіраўніцтва Расеі ўносіць наперад непрымальныя прапановы абражальнага характару. Нават Ленін – Сталін не дадумаліся да таго, каб раздрабіць Беларусь і ўключыць яе ў склад, у свой час, Расеі там або нават Савецкага Саюзу. Была захаваная рэспубліка".

Раздражнёны Аляксандар Лукашэнка нават не заўважыў, як заявіў кіраўніку Дагестану, што Беларусь ніколі не ўваходзіла ў склад Савецкага Саюзу.

Таксама спадар Лукашэнка сказаў сёньня, што яго не задавальняе прапанаваны Ўладзімерам Пуціным другі варыянт інтэграцыі – паводле мадэлі Эўрапейскага Зьвязу.

Яшчэ беларускі кіраўнік зазначыў, што ідэя фактычнае інкарпарацыі Беларусі ў склад Расейскае Фэдэрацыі ня знойдзе падтрымкі ў самой Расеі, хаця гэтая ідэя была агучаная не абы кім, а прэзыдэнтам Пуціным.

(Лукашэнка: ) "І вядома ж, ніхто ня пойдзе на тое, каб парэзаць рэспубліку на часткі і ўключаць у тую ці іншую дзяржаву, няхай нават братнюю дзяржаву. Перашкодаў з боку Беларусі на аб’яднаньне ў раўнапраўны, дружалюбны саюз ніколі не было й ня будзе".

Аляксандар Лукашэнка сёньня параўноўваў дзеяньні Ўладзімера Пуціна ня толькі з часамі Леніна—Сталіна, але й з пэрыядам кіраваньня Барыса Ельцына. "Я не магу разбурыць дамову, якая каштавала мне шмат крыві й поту ды якая дарагая ня толькі мне, але й былому кіраўніцтву Расеі", – заявіў Аляксандар Лукашэнка, нагадаўшы, што дамову пра саюзную дзяржаву ён падпісваў з прэзыдэнтам Ельцыным.

(Лукашэнка: ) "Мы, вядома, ніколі ня прымем тыя прапановы, якія накіраваныя на тое, каб не было гэтага саюзу. Мэта адна – каб не было гэтага саюзу. Вось мэта кіраўніцтва Расеі".

Зьвяртаючыся да лідэра Дагестану – адной з рэспублік у складзе Расеі – Аляксандар Лукашэнка зрабіў яшчэ адну спробу супрацьпаставіць Уладзімера Пуціна кіраўнікам расейскіх рэгіёнаў: "Думаю, што вы на Каўказе ўмееце цаніць сяброўства й братэрства. Дык вось, Беларусь на захадзе для расейцаў заўсёды была вельмі надзейным, адданым і сумленным партнэрам. Вядома ж, нам хацелася б і такога стаўленьня з боку братняе для нас дзяржавы. І мы на гэтым будзем настойваць", – заявіў Аляксандар Лукашэнка, зьвяртаючыся да Магамэдалі Магамэдава, кіраўніка Рэспублікі Дагестан, які прыехаў сёньня ў Менск і стаўся першым прадстаўніком Расеі, якому спадар Лукашэнка ў вочы выказаў сваё абурэньне прапановамі прэзыдэнта Пуціна.

Юры Сьвірко, Менск
-40%
-30%
-10%
-40%
-25%
-10%
-30%
-30%
-40%
-10%
-40%
0073079