154 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Украина вводит спецпошлину на белорусские автобусы и грузовики
  2. МИД недоумевает по поводу заявления Литвы о возможной аккредитации посла США в Беларуси
  3. Внимание: синоптики предупредили о резком ухудшении погоды
  4. Убита телохранителем, погиб от рук племянника. Как глав государств убивают на посту
  5. Поцелуй молодой пары попал на фото TUT.BY. Что с ней стало спустя три года?
  6. Самая красивая пара современной «фигурки»: выиграли ЧМ и счастливы вместе вне льда
  7. Покупатель с 50 тысячами долларов — король на рынке квартир в Минске. А королю не нужно спешить
  8. «Нельзя отворачиваться от друга, чьи глаза закрываются в последний раз». Как пережить смерть любимого питомца
  9. Прогноз от властей: каким будет курс доллара в ближайшие три года
  10. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  11. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  12. В Оршанском РУВД в кабинете нашли тело сотрудника милиции. СК проводит проверку
  13. Все умеют считать деньги — свои. А как насчет общих денег из кошелька страны? Проверим?
  14. Минчанка рассказала, как за неделю вырастила на балконе грибы и получилось ли на этом сэкономить
  15. «Трупный яд попал к соседям через доски в полу». История Леонида, который убирает дома после смерти
  16. Мингорисполком назвал две версии аварии на водопроводе в Чижовке
  17. Почему из-за прорыва всего одной трубы сотни тысяч минчан остались без воды? Разбираемся
  18. Провизор дает шесть простых советов, которые помогут вам сэкономить на лекарствах
  19. СМИ выяснили, кто может быть четвертым фигурантом по «делу о госперевороте»
  20. Акции в поддержку Навального в России: задержаны более 1600 человек
  21. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов
  22. Усилить защиту силовиков, ужесточить наказание за экстремизм. Какие изменения в УК поддержали депутаты
  23. Дерматолог — о симптомах и опасности крапивницы
  24. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  25. «Все границы перешли!» Путин о «попытке госпереворота и убийства Лукашенко» в Беларуси
  26. Гинеколог — о заболевании, которое может не иметь симптомов и при этом мешать женщине родить
  27. «Остеопороз может привести к инвалидности». Поговорили с врачом о еще одной эпидемии 21-го века
  28. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  29. Посмотрели, что происходит сегодня в Чижовке, где вчера случилось коммунальное ЧП
  30. Минздрав опубликовал свежую статистику по коронавирусу


Каб пабудаваць капліцу на могілках Першай сусветнай у Мінску, Уладыка вымушаны быў змагацца з гарвыканкамам.

Ідэя збудаваць мемарыяльны комплекс на рагу вуліц Чарвякова, Веры Харужай і Старавіленскага тракту ў Мінску ўзнікла больш за 5 гадоў таму. 

На месцы, дзе збіраліся будаваць жылы дом, знайшлі парэшткі тысяч чалавек. У архівах удалося высветліць, што тут былі шпітальныя могілкі часоў Першай сусветнай вайны (сам шпіталь месціўся непадалёку, на цяперашняй вуліцы Крапоткіна – ён захаваўся, і цяпер гэта таксама лякарня), дзе хавалі параненых, якія памерлі. Больш за тое, з 4 тысяч пахаванняў засталіся імёны каля 2,5 тысяч чалавек, астатнія таксама мажліва высветліць. 

Пад ціскам грамадскасці будаўніцтва было спыненае, а гарадскія ўлады пагадзіліся будаваць мемарыял. Прайшло 5 гадоў – а стаіць толькі агароджа. Ад першапачатковага варыянту – паставіць проста памятны камень – адмовіліся. Царква настойвае, што трэба будаваць капліцу. Як высветлілася, усё стала на месцы праз кулуарныя інтрыгі, у якіх мы паспрабавалі разабрацца. 

Гаворыць галоўны архітэктар праектаў арганізацыі “Мінскпраект” Мікалай Дзятко. 

Мікалай Дзятко: “Мы з гэтай капліцай ужо возімся год. Узгадняючыя інстанцыі – гэта Міністэрства культуры, епархія, камітэт архітэктуры, гарвыканкам – ніяк не могуць вызначыцца. Але ўжо нібыта ідзе фінальны этап, нібыта ўжо нейкі кансенсус знойдзены, але яшчэ не да канца”.

Мікалай Дзятко прыгадвае, што некалькі разоў перакручваліся варыянты – ці будзе гэта капліца, дзе можна адправіць богаслужэнне, ці проста мемарыяльная альтанка.

Мікалай Дзятко: “Спачатку і мы так рабілі, і епархія настойвала – каб гэта была капліца, дзе маглі б праходзіць службы. З-за гэтага моманту і не было ўзгадненняў. А потым перайгралі, каб гэта была адкрытая пабудова. Службы там праводзіцца могуць, але на адкрытым паветры. Ну кшталту альтанкі, карацей”.

Мікалай Дзятко падкрэслівае, што ўзгадняльных інстанцый шмат, але вырашыць усё толькі адна з іх.

Мікалай Дзятко: “Вырашальнае слова ў гарвыканкама, бо гэта іх грошы, грошы горада. А хто плаціць, той і замаўляе музыку”.

Мікалай Міхайлавіч прыгадвае, што зрабіць усё па хуткаму хацеў яшчэ нябожчык Міхаіл Паўлаў, былы мэр Мінска. Але не выйшла.

Мікалай Дзятко: “Гэты першы варыянт быў яшчэ пры Паўлаве. А ён жа не любіць, каб доўга вазіліся. Была нам каманда хутка зрабіць і адправіць на ўзгадненне ў зацікаўленыя інстанцыі. Мы тры варыянты адправілі. Уладыка ўзгадніў і камітэт архітэктуры, а Міністэрства культуры – не. Пачаліся пошукі… І апошні варыянт Уладыка таксама ўзгадніў”.

Прадстаўнікі грамадскасці сыгралі вырашальную ролю ў справе. Менавіта пад іх ціскам гарадскія ўлады пайшлі на саступку, замяніўшы памятны знак на капліцу. Аднак з нейкай прычыны ўлады ўсяляк пярэчаць, каб гэта капліца была дзейсная, з магчымасцю богаслужэнняў, распавёў прадстаўнік грамадскасці Анатоль Ткачэнка, які займаецца гэтай справай ад самага пачатку, як былі знойдзеныя парэшткі.

Анатоль Ткачэнка: “Тройчы было заключэнне епархіі, архітэктурнай рады, што гарвыканкам падсоўвае ратонду, то бок альтанку, дзе будуць п’янстваваць бамжы і алкаголікі – замест таго, каб зрабіць капліцу ў традыцыйным стылі!”

Анатоль Дзмітрыевіч называе нават канкрэтныя імёны чыноўнікаў, якія паўсталі супраць Уладыкі Філарэта і націснулі на яго, каб рабіць альтанку, а не традыцыйную капліцу.

Анатоль Ткачэнка: “Чаму такі быў гвалт з боку гарвыканкама? Прадстаўнікі гарвыканкама тры разы хадзілі да Філарэта. Двойчы ў яго хапіла моцы адмовіцца. Трэці раз яго нейкім чынам шантажыравалі – і прымусілі падпісаць вось гэтую альтанку”.

А што кажа царква? Рэферэнт Мінскага епархіяльнага ўпраўлення Генадзь Шэйкін пагаджаецца, што гарвыканкам, і ў прыватнасці былы мэр Міхаіл Паўлаў, усяляк працівіліся пабудове дзейснай капліцы.

Генадзь Шэйкін: “Спачатку гарадскія ўлады ў асобе нябожчыка Паўлава намагаліся зрабіць скульптурную кампазіцыю. Але па жаданні царквы, у прыватнасці Уладыкі Філарэта, было ўсё-ткі на ўзроўні прэзідэнта прынятае рашэнне збудаваць капліцу, у якой можна было б адпраўляць богаслужэнні. Бо могілкі рэальныя, там костачкі ляжаць рэальныя. І царква мусіць на гэтым месцы маліцца. Таму гэтая капліца, як яе называюць “адкрытага тыпу”, якая зацверджаная, яна прадугледжвае магчымасць адпраўляць службы разавага характару”.
 
Калі прыгадаць, што на пахаванні Паўлава яго адпяваў сам Мітрапаліт Філарэт, то цікавай выглядае згадка пра стасункі царквы і гарвыканкама. 

Генадзь Шэйкін: “Нябожчык-мэр быў адным з вельмі вялікіх прыхільнікаў скульптурнай кампазіцыі. Таму практычна гарадскія ўлады пайшлі на вялікія саступкі царкве, вырашыўшы ўсё-ткі там пабудаваць капліцу”.

Генадзь Шэйкін падкрэслівае, што варыянт адкрытай капліцы – кампраміс. Бо і службы праводзіць можна, і паўнацэннай капліцы не будзе, каб гарвыканкам нарэшце пачаў будаўніцтва.

Генадзь Шэйкін: “Ведаеце, мне нічога невядома, хто там што круціў. Урэшце ж зацвярджаўся не праект, а накірунак творчай думкі. Мітрапаліт зацвярджаў капліцу, бо ідэя правядзення богаслужэнняў – яна непахісная. А вось скульптурная кампазіцыя – гэтую ідэю нельга было рэалізаваць там”.

У “Мінскпраекце” кажуць, што калі канчатковы варыянт нарэшце будзе зацверджаны, то будаўніцтва капліцы пачнецца ўжо праз месяц.



Мітрапаліт Філарэт рэдка пярэчыць уладзе, але не ў выпадку, калі храм замяняюць альтанкай



З якой прычыны Міхаіл Паўлаў быў супраць богаслужэнняў у капліцы?..



Так выглядала сапраўдная капліца, збудаваная непасрэдна ў часе Першай сусветнай вайны. Паводле адной з версій, яе праектаваў вядомы архітэктар Бенуа.



Так выглядала гэтае месца некалькі гадоў таму, калі знайшлі парэшткі салдат



Працы праводзіў пашуковы батальён, але прыцягваліся і цывільныя людзі - напрыклад, працоўныя завода халадзільнікаў



Так тэрыторыя могілак выглядае цяпер







Напачатку гарвыканкам збіраўся паставіць "часовы камень"...



...які мусіў выглядаць вось так



Аднак Мітрапаліт Філарэт рэзка адмовіўся. Уладыка, пэўна, ведае, што няма нічога больш вечнага, чым часовае...



У сваёй адмове Уладыка падмацаваўся рашэннем прэзідэнта
 

І вынес вердыкт: камень не ставіць!



Першы прапанаваны варыянт капліцы Уладыка зацвердзіў





Пасля быў другі варыянт...



І нарэшце цяперашні (усяго, дарэчы, было 8 варынтаў - разам з прамежкавымі)



Капліца ў выніку ператварылася ў альтанку з элементамі рэлігійнага дэкору


 

Тады Філарэт накіраваў ліст у "Мінскпраект", дзе зразумела выказаўся, што ён думае пра "закрыты" і "адкрыты" варыянты капліцы


Гэта пра "закрыты": царква згодная



Гэта пра "адкрыты": не адпавядае канонам! Але чаму пасля такой рэзалюцыі Філарэт усё-ткі падпісаў "адкрыты" варыянт?..



Шэдэўральны дакумент Навукова-метадычнай Рады пры Міністэрстве культуры: капліцу будуйце, але каб службы там не праводзілі
-20%
-10%
-10%
-10%
-21%
-10%
-50%
-20%
-20%