Поддержать TUT.BY
144 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  2. Самые теплые, крепкие и дешевые стены: сравнили газосиликат, керамзитобетон и керамические блоки
  3. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  4. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  5. Можно ли отсрочить климакс? Гинеколог отвечает на важные вопросы
  6. Сколько стоит тур на море в этом году и где можно отдохнуть в Беларуси? Интервью с экспертом туризма
  7. Теплое начало недели, а потом — похолодание. Прогноз погоды на ближайшие дни
  8. Начался суд по делу о наезде BMW на силовиков 11 августа. Водителю грозит до 25 лет тюрьмы
  9. На какие курорты из Беларуси у туроператоров этим летом запланированы полеты?
  10. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  11. На основателей Фонда солидарности BYSOL завели уголовное дело
  12. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  13. Врача-невролога Руслана Бадамшина уволили — в день выхода из СИЗО он пришел на работу позже
  14. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно-Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  15. На картодроме в Стайках открыли сезон. На гоночном треке соревновались на время и Tesla, и УАЗ Patriot
  16. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  17. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  18. «Ребенок неудачно упал и оказался в коме». История Веры, которая работает в детском хосписе
  19. СМИ опубликовали разговоры подозреваемого по делу MH17 в день трагедии
  20. Мининформ прекратил вещание телеканала Euronews в Беларуси
  21. Уголовные дела на руководителей BYSOL и исчезновение Александра Федуты. Что происходило 12 апреля
  22. «Ура, Гагарин в космосе!» Как дети на «гродненском космодроме» запустили в небо мини-копию ракеты
  23. Врач рассказывает, по каким симптомам узнать пневмонию
  24. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  25. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  26. Льняное масло: особенности применения, о которых нужно знать
  27. Кого государство назвало причастными к террористической деятельности после выборов-2020? Инфографика
  28. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  29. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  30. Белорусов стали массово приглашать на вакцинацию от коронавируса. Узнали, как проходит процедура


Шэраг беларускіх спартоўцаў, якія выступаюць за межамі Беларусі, тэрмінова выкліканыя ў раённыя падатковыя інспэкцыі па месцы прапіскі. Кіраўнікі фіскальных органаў у суправаджальных лістах папярэджваюць, што калі "зоркі" не заплацяць падаткі, адносна іх будуць распачатыя крымінальныя справы за ўтойваньне даходаў. Аднак пакуль што ніхто са спартоўцаў не адрэагаваў на пагрозы чыноўнікаў.

Першым ліст з падатковай інспэкцыі атрымаў тэнісыст Максім Мірны. Напярэдадні чарговай квартальнай справаздачы падаткоўцы раптам заўважылі, што славуты тэнісыст знаходзіцца на ўліку ўва Фрунзэнскай раённай інспэкцыі, аднак дэклярацыю даходаў ніколі не падаваў. Прыкладу гэтага падатковага ведамства пасьледавалі іншыя інспэкцыі, і гульцы футбольнай зборнай Беларусі Сяргей Штанюк і Андрэй Астроўскі атрымалі падобныя лісты.

Трохразовы алімпійскі чэмпіён у веславаньні Ўладзімер Парфяновіч лічыць, што захады падатковых органаў — цалкам лягічныя:

(Парфяновіч: ) "Нашыя людзі, якія працуюць на МТЗ, на МАЗе, на "Інтэграле", яны ж іх кармілі, давалі спартовыя залі, трэнэра бясплатна. І як зараз да ўсяго гэтага ставяцца новасьпечаныя "зоркі"? Краіна, прабачце, з апошняй скуры лезе, узводзіць спартовыя збудаваньні, рыхтуе прэфэсіяналаў. А тыя зьяжджаюць у Канаду і толькі гавораць: "Гуд бай!.." А "дзякуй" няма, толькі "дай!". Непрыстойна атрымліваецца… Калі людзі гэтага не разумеюць, дык падатковым органам нічога іншага не застаецца. Трэба дзяліцца з краінаю. Кавалачак хлеба елі тут, а як легіянэрамі сталі — бывай, народ, бывай краіна! І каб гэта асэнсаваць, не перашкодзіла б таму ж Мірнаму гадкі з два пасядзець у турме. Ня толькі яму краіна павінна, але і ён краіне сваёй вінны".

Зусім іншага меркаваньня прытрымліваюцца цяперашнія спартоўцы. Новыя футбольныя "зоркі" Аляксандар Глеб і Віталь Кутузаў якраз вярталіся з трэніроўкі напярэдадні заўтрашняй таварыскай сустрэчы са зборнай Латвіі. Вось урывак з нашай тэлефоннай размовы:

(Глеб: ) "Мы якраз едзем зь Віталем Кутузавым... Я ў яго запытаю. Віталь, ты што думаеш? Ён кажа, што пакуль "адмазаўся" (сьмяецца). Але ж за мяжою мы падаткі плацім. Дзе працуеш — там і плаціш, так мне здаецца. А нашыя чыноўнікі, пэўна, думаюць, калі грошай хапае, дык можна і тут заплаціць. Віталь вось кажа, што наагул 50% заробку аддае. Я, зрэшты, таксама. Але калі пачаць плаціць і там, і тут, дык што застанецца?.. Віталь вось яшчэ падказвае, што кожная падатковая інспэкцыя можа даслаць запыт у тую ці іншую краіну. А спартоўцы занадта занятыя, каб за ўсім гэтым сачыць. Ні ў адной краіне такога няма, толькі нашы могуць учыніць гэткі "цырк". Прыдумваюць нейкія незразумелыя законы... Працуеш за мяжой — у цябе здымаюць аўтаматычна падаткі. А плаціць у Беларусі, калі знаходзішся тут ня болей за два месяцы на год — гэта глупства. Гэта іхныя праблемы, што ў казьне пуста. Хутка наагул заробак будуць забіраць сілаю".

На разьвітаньне Віталь Кутузаў дадаў: "Я аддаю палову заробку ўраду Нямеччыны, краіне, дзе я працую. А чаму я павінен некаму тут плаціць?"

Зрэшты, спартовец "старой хвалі", Уладзімер Парфяновіч таксама згаджаецца, што нельга гвалтам прымушаць людзей дзяліцца заробленым. Вось ягоная матывацыя:

(Парфяновіч: ) "Ад самага пачатку ў нас няма сыстэмы, якая б вызначала нюансы кантрактаў. Прыйшоў я ў дзіцяча-спартовую школу, і трэнэр бацькам мусіць сказаць: будзьце гатовыя да таго, што калі падрыхтуем з вашага сына чэмпіёна, і ён стане вялікім і багатым, то мусіць падзяліцца са сваёй краінаю. Таму, натуральна, трэба распрацаваць мэханізм, а не канстатаваць – давай, плаці... Той жа Мірны ў адказ можа сказаць: а я рэспубліку рэклямую, сьцяг Беларусі ў мой гонар падымаюць. Колькі гэта каштуе?

Таму хацелася б, каб усё рабілася на законных падставах, а ня мэтадам ціску, каб не было пабораў. Прыкладам, нафту перапрацоўваеш – павінен адлічыць на футбольны комплекс... Глупства! Мусіць быць дакладнае падатковае заканадаўства. А далей ўсё вырашае бюджэт".

Такім чынам, практычна ніводзін зь беларускіх спартоўцаў, якія выступаюць за мяжой, не падзяляе аптымізму фіскальных органаў наконт папаўненьня дзяржаўнага бюджэту за кошт спартоўцаў.

Ігар Карней, Менск
-20%
-15%
-21%
-14%
-22%
-50%
-10%
-40%
-30%