Гэта самая дарагая аўтамашына з тых, што былі завезеныя на тэрыторыю Беларусі за апошнія некалькі гадоў. Браніраваны "Мэрсэдэс" прызначаўся прыватнай асобе – жыхарцы Віцебску, але быў затрыманы на мытні падчас афармленьня дакумэнтаў.
Дакладную прычыну затрыманьня мытнікі пакуль не паведамляюць, аднак рыхтуюць матэрыялы ў раённы суд у адпаведнасьці з 8-м артыкулам Адміністратыўнага кодэксу – за прадстаўленьне непраўдзівых зьвестак. А пакуль аўтамабіль знаходзіцца на Віцебскай мытні, тут прынятыя беспрэцэдэнтныя меры па ягонай ахове: 8-тонны браніраваны аўтамабіль, у якога таўшчыня ваконнага шкла складае 7 мм, абкружаны адмысловым бэтонным плотам, а вакол забясьпечанае кругласутачнае патруляваньне.
Браніслава Станкевіч, Віцебск
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY