Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Нацыянальны банк Беларусі атрымаў прапановы Цэнтрабанку Расеі і расейскага ўраду пра паскоранае ўвядзеньне расейскага рубля ў якасьці адзінай грашовай адзінкі саюзнай дзяржавы. Паводле гэтай прапановы беларускія рублі будуць абменьвацца па рынкавым курсе.

Адпаведную суму расейскіх грошай Цэнтрабанк Расеі дасьць Нацбанку Беларусі ў якасьці бестэрміновага і беспрацэнтнага крэдыту, які мусіць быць вернуты толькі ў тым выпадку, калі Беларусь захоча вярнуцца да нацыянальнай валюты. Пры гэтым варыянце Нацбанк захавае статус галоўнага банку Беларусі, але, напрыклад, усе апэрацыі з каштоўнымі паперамі і замежнай валютаю Нацбанк зможа ажыцьцяўляць толькі з дазволу Цэнтрабанку Расеі. Прэсавы сакратар старшыні Нацбанку Беларусі заявіў, што прапановы ў адказ могуць быць сфармуляваныя толькі пасьля прыняцьця адпаведнага рашэньня кіраўніцтвам краіны.