Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Пасьля таго, як пасаду старшыні Фэдэрацыі прафсаюзаў заняў былы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Леанід Козік, Фэдэрацыя працягвае пазбаўляцца ад прафсаюзных лідэраў "каманды Ганчарыка" – ранейшага старшыні ФПБ.

На пачатку жніўня старшыні пяці абласных камітэтаў прафсаюзу супрацоўнікаў АПК запатрабавалі адстаўкі старшыні прафсаюза Аляксандра Ярашука.

Зараз падобная сітуацыя склалася вакол старшыні Берасьцейскага абласнога камітэту прафсаюзу працаўнікоў адукацыі і навукі Мікалая Каўша. Ён "папярэджаны", што ягоная прысутнасьць у абноўленым Берасьцейскім абласным аб'яднаньні прафсаюзаў непажаданая. М.Каўшу прапанавана добраахвотна падаць у адстаўку; у адваротным выпадку прэзыдыюм абкаму зьбіраецца склікаць пленум і выказаць яму недавер.

Пасьля зьмены кіраўніцтва Берасьцейскага абласнога аб'яднаньня прафсаюзаў, якое нядаўна ўзначаліў Мікалай Басалай, М.Коўш адкрыта выказваўся ў абарону ранейшага "апальнага" старшыні – Уладзімера Мірочніка. Сёньня Мікалай Коўш застаўся адзіным прадстаўніком старой каманды ў адноўленым складзе абласнога прафаб'яднаньня.