/

Скончыўся травень, пачалося лета, але супольны праект TUT.BY і BUDZMA.ORG не прыпыніўся.
 
Быць беларусам – што гэта значыць? Вызначыцца з гэтым паняццем мы прапануем вядомым у нашай краіне асобам: чыноўнікам, музыкам, спартоўцам, журналістам, бізнэсоўцам…
 
Сёння прапануем вашай увазе анкету Ігара Гулюка, начальніка аддзела дакументацыйнага забеспячэння Дзяржаўнага мытнага камітэту Рэспублікі Беларусь.
 
- Быць беларусам - што гэта значыць? Якое значэнне вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?
 
- Гэта значыць жыць жыццём сваёй краіны, дзе б ні жыў. Любіць і шанаваць сваю гісторыю, якая б яна ні была.
 
- Якія унікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?
 
- На мой погляд, беларусы звычайныя еўрапейцы. Нам уласцівыя тыя ж рысы характару і светагляду, што і любому еўрапейскаму народу. Можа нейкія адметнасці беларусаў звязаныя з нашай гісторыяй, якая была не заўсёды шчаслівая. Беларуса гэта прымушала быць працавітым, ашчадным, разважлівым і цярплівым.
 
- Назавіце тры/пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх - беларус не беларус.
 
- Выданне першай беларускай кнігі Францішкам Скарынай. Статут ВКЛ 1588 года, у прадмове да якога Леў Сапега адзначаў: “Не чужой якой моваю, але сваёю ўласнай правы пісаныя маем”. Паўстанне Кастуся Каліноўскага з яго ідэяй дэмакратычнай народнай дзяржавы. Абвяшчэнне БНР, без якой бы не было і ССРБ, і БССР, і нашай Рэспублікі Беларусь.
 
- Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?
 
- Тыя, якія ведалі ці ведаюць родныя маці і бацька, бабулі і дзядулі і пра якія яны распавядалі. Гэта могуць быць як традыцыйныя святы, так і сямейныя.
 
- Беларус без ведання беларускай мовы ці беларус?
 
- Не, бо мова адметная рыса кожнай нацыі.
 
- Чым беларускім вы ганарыцеся?
 
- Гісторыяй, культурай, прыгожай мовай, таленавітымі людзьмі.
 
- Што робіць нас беларусаў адметнымі сярод суседзяў?
 
- Добразычлівасць, адсутнасць агрэсіўнасці ў адносінах да суседзяў на працягу ўсёй нашай гісторыі.
 
- Што робіць беларусаў адметнымі ва ўсім свеце?
 
- Духоўная і фізічная прыгажосць нашых людзей.
 
- Як вы бачыце будучыню Беларусі?
 
- Галоўнае - верыць у будучыню Беларусі.
 
Наступную анкету чакайце заўтра, а пакуль - пішыце на форуме, што для вас значыць быць беларусам. Найбольш цікавыя допісы патрапяць у асобны – чытацкі – матэрыял.
  
{banner_819}{banner_825}
-10%
-50%
-50%
-30%
-10%
-30%
-30%
-45%
-25%