1. «Поток ринувшихся к границе превратил окраину Бреста в «прифронтовую полосу». Как нашим уже пытались запретить выезд
  2. Милиция так и не смогла найти, кто повредил мотоцикл байкера, который лихо уходил от погони ГАИ во время протестов
  3. Опасный прецедент. Во что нам может обойтись отказ Yara от контракта с «Беларуськалием» (и почему все это важно)
  4. В ТЦ «Пассаж» конфликт: предприниматели остались без света, работать не пускают охранники
  5. Акции протеста, самоподжог на площади, Тихановская в Совбез ООН. Что происходило в Беларуси 22 января
  6. Пять лучших сериалов о сексе, от которых точно кайфанут зумеры
  7. Минск лишили права проведения чемпионата мира по современному пятиборью
  8. Штрафы за участие в акциях протеста скоро вырастут до 100 базовых. Что изменится с новым КоАП?
  9. «Два с половиной года мы боремся за жизнь». История Надежды, чья дочь больна раком
  10. Норвежская компания Yara отреагировала на заявления «Беларуськалия» по возврату уволенных работников
  11. Послы Польши и Литвы так и не вернулись в Минск после отзыва в свои столицы осенью. Это надолго?
  12. Московский суд арестовал белорусского бойца Алексея Кудина на два месяца
  13. «Условия крайней необходимости». СК отказался возбуждать дело на милиционера, который в Жодино ударил женщину в лицо
  14. 18-летней Софии, которая расписала щиты военных, дали два года колонии. Ее другу — полтора
  15. «В 115 ответили: «Ну вы же взрослые, сами решите». Как жила минская Малиновка без отопления и горячей воды
  16. В России ищут 80 вагонов для поставки бронетранспортеров БТР-80 в Беларусь. Разбираемся, в чем дело
  17. «Муж старше моей мамы на два года». История пары с большой разницей в возрасте
  18. «Даже взгляд сфокусировать не мог». Поговорили с родными ученика, который после школы с ЧМТ попал в больницу
  19. «Даже по московским меркам это элитное жилье». «А-100» презентовала квартал у площади Победы
  20. Бывшему милиционеру дали 2 года «химии» — за оскорбление оперативника
  21. «„Перевернуть страницу“ нельзя, психика так не работает». Психиатр, отсидевший «сутки», о том, что мы переживаем
  22. «Противопоставление официальным комментариям». Генпрокуратура передала в суд дело журналиста TUT.BY и врача БСМП
  23. Шахтеры, которые ушли в стачку, ответили на обещания «Беларуськалия» взять их обратно на работу
  24. Двое детей, с женой в разводе. Кто тот минчанин, который поджег себя на площади Независимости
  25. «200 гостей гуляли два дня». Как сложилась судьба новобрачных, которых искали читатели TUT.BY
  26. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что должно заметно подорожать
  27. «Лукашенко меня не обувал, чтобы я сейчас переобулась». Анжелика Агурбаш об отношении к ситуации в стране
  28. Условия, отношение и распорядок. Что пишут о жизни в колонии и СИЗО фигуранты «политических» дел
  29. Бывший студент БНТУ подал иск, чтобы отменить свое отчисление. Вот что решил суд
  30. В Совбезе ООН выступили Тихановская и Латушко — напомнили о репрессиях. Постпред Беларуси спросил о свободе слова


Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

“У Дзяржынску пра напад Гітлера паведамілі па гарадскім радыё. У навакольныя вёскі навіна разляцелася за некалькіх гадзін. Але што адбываецца ды пры чым тут наша Машчонае, яшчэ мала хто цяміў”. Якой была нямецкая акупацыя для беларускіх вяскоўцаў? Пра гэта - ў аповедзе відавочцы.

Мая бабуля Ганна Ўладзіміраўна Лашкевіч (Сайкоўская) належыць да таго перадваеннага пакалення беларусаў, што заспелі сталінскія рэпрэсіі і фашыстоўскую навалу, адбудоўвалі зруйнаваную гаспадарку рэспублікі і канчаткова з’ехалі з вёскі ў горад.

Нарадзілася напрыканцы снежня 1930-га (запісалі 1 студзеня 1931) у вёсцы Машчонае, што на гістарычнай Койданаўшчыне. Яе маці Ганна Емяльянаўна (у дзявоцтве - Шчаблоўская) паходзіла з заможнай шляхецкай сям’і з вёскі Старая Рудзіца, што ў сярэднявеччы належала Радзівілам і ўваходзіла ў Койданаўскае графства (цяпер - Дзяржынскі раён). Падчас калектывізацыі і сталіншчыны шасцярых родных братоў і маці Ганны Емяльянаўны рэпрэсавалі. Бацька Ўладзімір Браніслававіч Сайкоўскі быў хоць і з беднай сям’і, але таксама зазнаў жах 1930-х.

Сайкоўскія
Вялікая сям'я Сайкоўскіх у 1960-я. Уладзімір Браніслававіч і Ганна Емяльянаўна (справа ў хустцы). Паміж імі - Ганна Ўладзіміраўна.   

Напярэдадні Дня Перамогі я аформіў некаторыя бабуліны аповеды пра тое, якой была нямецкая акупацыя для простых вяскоўцаў. Напэўна, падобныя гісторыі могуць распавесці многія з вас. І кожная з іх па-свойму каштоўная і ўнікальная, бо менавіта з гэткіх пясчынак лёсу складаецца летапіс нашай шматпакутнай радзімы.


“Вайна - гэта немцы, а немцы - ворагі”

“У Дзяржынску пра напад Гітлера паведамілі па гарадскім радыё. У навакольныя вёскі навіна разляцелася за некалькіх гадзін. Але што адбываецца ды пры чым тут Машчонае, яшчэ мала хто цяміў.

Нам, дзецям, здавалася, што вайна - нешта радаснае, вялізнае, здольнае парушыць штодзённую руціну. Добра памятаю, як запыталася ў мамы:

- Вайна - гэта што, бацька з Безмяном будуць біцца?

- Не, сусед наш тутака ні пры чым.

Першая сустрэча з фашыстамі бачыцца, як сёння. Нахабныя, страшныя, на матацыклах з кулямётамі яны абрынуліся на нашу вёску. Цікаўная дзятва збіралася ў невялічкія купкі і бегала “глядзець на фрыцаў”. Адзін такі злыдзень падышоў да мяне. Торкаючы аўтаматам перад сабой, ён пачаў нешта агрэсіўна “гергетаць”. Адолеў страх, рукі не слухаліся, ногі абмяклі. “Яйко, яйко!” - безупынна паўтараў немец. Пад руляй аўтамата павяла ягоНемцаў у беларускіх вёсках сустракалі па-рознаму. Фота: bacian.livejournal.com праз вуліцу ў наш двор. Адчыніла дзверы хлеўчыка, а там усяго два яечкі. Дый добра, што ўвогуле былі. Сям’я вялікая, жылі надгаладзь, таму яйкі для нас былі вялікім далікатэсам. Немец моўчкі згроб здабычу ў кішэню і знік за брамкай. Тады я зразумела, што вайна - гэта немцы, а немцы - злыдні і ворагі.

У Машчоным гітлераўцы не стаялі, але час ад часу збіралі з вёскі даніну. Для гэтага прызначылі старасту. А паколькі працаваць на іх ніхто не жадаў, вяскоўцы вырашылі, што адказваць за збор прадуктаў кожны двор будзе па чарзе.

Паліцаяў у нас таксама ніколі не было - прыходзіў з суседняй Гайны. Быў у вёсцы, праўда, выпадак, калі адзін з нашых здаў былога камуніста. Немцы адразу сабралі вясковы сход, але людзі выступілі ў абарону абвінавачанага. Тым усё і скончылася. Калі Чырвоная армія вызваліла Дзяржынск, іх абодвух забралі ў войска. “Камуніст” даваяваў да перамогі і вярнуўся дадому. “Стукач” загінуў недзе на фронце”.


“Браты”-партызаны

“Не меншай бядой за фашыстаў для нас былі партызаны. Акупанты ўсталёўвалі пэўную квоту на збор “млеко” і “яйко”, але болей нормы не бралі. Лясныя "змагары" ж абдзіралі сялян, як ліпку. Ладна, каб чужыя, але ў большасці сваёй яны былі з Машчонага ці суседніх вёсак, ведалі пра нашу галоту.

Неяк зімой калолі мы свайго кволага парсючка. Калолі так, каб ніхто не бачыў. Пасля бацька ўпотайку смаліў яго ў свірне. Ды, відаць, нехта з “добразычліўцаў” усё ж знюхаў. Надвячоркам наступнага дня ў дзверы ўваліліся партызаны.

- Давай, дзядзька, сала!

- Якое ж сала, даражэнькія?! Самі з буракоў на ваду перабіваемся.

Бацьку збілі, у хаце ўчынілі ператрус, але так нічога і не знайшлі. Парсючка мы прадбачліва прыхавалі сярод саломы, уратаваўшы сабе жыццё. Інакш перажыць сцюдзёную зіму і галодную вясну для сям’і з васьмі чалавек
Машчонае - вёска ў Фаніпальскім сельсавеце, за 9 км ад Дзяржынска, 35 км ад Мінска. У пачатку ХХ ст. - у Койданаўскай воласці Мінскага павета. У 1924 годзе - 38 двароў, 207 жыхароў. Цяпер - каля 30 двароў, 100 жыхароў.
 шанцаў амаль не было.

Што да вялікай ролі партызанаў у перамозе, нашых “ваякаў” гэта не тычылася. У Фаніпалі, сапраўды, быў моцны і дзейсны атрад. Нашы ж, апрача як абіраць людзей і варушыць “асінае гняздо”, ні на што не былі здольныя. Аднаго разу сярод белага дня яны напалі на нямецкі патруль ля млына ў суседняй вёсцы Ўсы. Аднаго немца забілі, самі ўцяклі, скіраваўшы рэакцыю на сялян. Доўга акупанты шукалі, дазнаваліся хто ды што, але, дзякаваць Богу, трагічныя наступствы нас абмінулі.

Яшчэ адной “ўдала праведзенай аперацыяй” партызанаў сталася наша беларуская школа. Як мы ўсе любілі гэты ладны і прыгожы будынак, што з’явіўся за колькі год да вайны! Відаць, баючыся, каб ён не апынуўся ў нямецкіх руках, партызаны яго спалілі. Помню, як лаяўся бацька - калгасны брыгадзір і добры гаспадар”.


“З-пад зямлі біў крывавы фантан”

“У Машчоным жыла адзіная яўрэйская сям’я - Маляўскія. Нягледзячы на розніцу ў веры, ніякай побытавай ізаляванасці не было. Іхныя дочкі штодня гулялі разам з намі. Дзяўчынкі наведваліся ў нашу хату, мы - да іх. Праўда, мяне моцна здзівілі паводзіны дзеда Маляўскіх, якога мы аднойчы заспелі за малітвай. Невысокі, прыбіты да зямлі цяжкасцю перажытых гадоў старац з доўгай сівой барадой і паніклым позіркам стаяў у кутку пакою на каленах. У руках ён трымаў невялічкі малітоўнік, мармытаў пад нос нешта незразумелае, несупынна нахіляючыся ўперад.

Хутка з пачаткам вайны бацька Маляўскіх сышоў у лес да партызанаў. Відаць, не чуў яшчэ аб здзеках, якія немцы чынілі над яўрэямі. Пэўны час бяда мінала бокам іх хату. Аднак, вярнуўшыся аднойчы з лесу ад свайго чалавека, матка Бася не ўбачыла ні дачок, ні дзеда. Іхны лёс стаўся падобным сотням тых, хто знайшоў свой апошні прытулак побач са сценамі сярэднявечнага дзяржынскага касцёла. Менавіта там немцы вынішчалі мясцовых яўрэяў. Вяскоўцы ўзгадвалі, што пасля масавага расстрэлу з ямы, ледзь прысыпанай зямлёй, у неба біў крывавы фантан. Па вайне ж каровы, дабрыўшы да гэтага месца, звар’яцела раўлі, нібы памінаючы нявінных ахвяраў трагедыі.

Няшчасная Бася страшэнна крыўдзілася на аднавяскоўцаў за тое, што ніхто не працягнуў руку дапамогі ейным дзеткам. Крыўдзілася і не даравала. Па вайне ні з кім з нас яна не віталася і хутка з’ехала з вёскі. Але бессардэчны лёс не пакінуў жанчыну. Яе трэцяя дачка, якая з’явілася на свет адразу пасля вайны, нечакана захварэла і памерла ў 18 гадоў...”


Тайна адной паперкі

“Першыя дні вайны. Цёплым летнім надвячоркам маці паслала мяне на агарод за цыбуляй да вячэры. Мінаючы гумно, раптам пачула нягучны голас, звернуты нібыта да мяне: “Девочка, не бойся, иди сюда!” Спужаўшыся, што было духу кінулася наўцёкі. “Мамачка, я туды болей ні кроку!” Нарэшце ў гумно выправіўся бацька. Як зайшоў, напрасткі да яго выходзіць узброены чалавек. А следам за ім - цэлы тузін. Выявілася, гэта чырвонаармейцы. Нечаканы напад немцаў прымусіў іх уцякаць, але ад войску і партапарату, відаць, адсталі.

- Слухай, дзядзька. У бліжэйшыя дзень-два дапаможаш нам выбрацца з вёскі і пакажаш дарогу на Фаніпаль, дзе ёсць партызанскі атрад.

Гасцінец на Фаніпаль палягаў праз шашу і масток, якія выкарыстоўваліся і кантраляваліся гітлераўцамі. Рызыкаваць жыццём і некуды весці чырвоных бацька, вядома, не хацеў. Але і выбару ў яго не было. Абмеркаваўшы сітуацыю з надзейнымі вяскоўцамі, было вырашана, што правадніком пойдзе Юзік. Ён жыў бабылём і не меў чаго губляць. У прызначаны час бацька асцярожна пагрукаў у Юзікаву хату. У адказ - цішыня. Урэшце правадніком прыйшлося быць самому. Перад адыходам зайшоў у хату, развітаўся з намі, пацалаваў маму. Мы плакалі, маці разгублена глядзела на яго. Развітваліся, нібыта назаўжды.

Праз колькі гадзінаў бацька вярнуўся. Твар счарнеў, валасы пасівелі. Што там было і як, у дэталях не казаў. Адно толькі выцягнуў з кішэні невялічкую паперчыну. Ад імя і за подпісам 13 афіцэраў Чырвонай арміі выказвалася падзяка і просьба “щедро наградить жителя деревни Мощеное Сайковского Владимира Брониславовича за
Сталін у Беларусі дагэтуль у пашане. Фота: Bymedia.net
Сталін у Беларусі дагэтуль у пашане. Фота: Bymedia.net
проявленное мужество". Бацька доўга думаў, куды схаваць распіску, але да заканчэння вайны яна так і не дажыла. Баючыся, што немцы адшукаюць небяспечны дакумент, аднойчы тата выцягнуў яго са сховішча і раздзёр на дробныя шматкі”.


Пра калгасы і антысаветчыну

“Вяртанне Чырвонай арміі выклікала ў вяскоўцаў падвойныя пачуцці. Канешне, усе былі шчаслівыя, што скончылася вайна і знікла акупанцкая навала. З іншага боку, хоцькі-няхоцькі людзі вярталіся ў думках да перадваенных часоў. А там іх мала што вабіла. Запомнілася, як адна наша сваячка ў размове з татам сказала: “Чырвоныя ідуць і калгасы за сабой цягнуць”. Дарэчы, вялікую папулярнасць у нашых мясцінах мела наступнае чатырохрадкоўе:

У калгасе добра жыць:
Адзін робіць, сем ляжыць.
А як сонца прыпячэ,
Дык і гэны ўцячэ.

Як там было пры тых калгасах да вайны, памятаю блага. Затое з аднаўленнем савецкай ўлады на сялянскую шыю накінулі новае ярмо. Незалежна ад колькасці чалавек у сям’і і маёмасці кожная хата ў Машчоным мусіла штогод здаць дзяржаве сем дзесяткаў яек і 275 літраў малака. Вяршыняй жа бязглуздасці стаўся адмысловы загад, што абкладаў падаткам кожнае дрэва ў сялянскім садзе. І ўсё гэта акрамя працадзён у калгасе.

Мы, маладыя, тады рваліся з выкананнем працы наперад, чым выклікалі вялікую незадаволенасць старых жанок. Тыя, у адрозненне ад нас, усё цудоўна разумелі і ставіць працоўныя рэкорды за адзнаку ў журнале не жадалі.

Ужо пасля, працуючы ў Мінску на абутковай фабрыцы імя Кагановіча, сама таго не жадаючы патрапіла я ў лік “недасведчаных у справе пабудовы вялікага камунізму”. 5 ці 6 сакавіка 1953 году ўсіх працоўных сабралі на агульны сход, дзе і паведамілі аб смерці “бацькі ўсіх народаў”. А мы з дзеўкамі і зарагаталі на ўсю залю. Пасля прыйшлося моцна пахвалявацца і не адну гадзіну даводзіць, што нічога антысавецкага мы не мелі на ўвазе, а смех атрымаўся выпадковым. Затое ў камсамольцы мяне ніколі не запрашалі. Я і радавалася - з’эканоміла на складках!

У Машчоным вестку аб смерці Сталіна ўспрынялі з радасцю, хоць на людзях свае пачуцці ніхто не выказваў. Мама, якая ў 1930-х страціла усіх шэсць братоў, прамовіла: “Дзякуй богу, гэтаму злыдню прыйшоў канец!”.
-10%
-10%
-30%
-23%
-20%
-70%
-30%
-25%
-50%
0071674