Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


У цэнтры Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя пратэсту прадпрымальнікаў, зарганізаваная грамадзкім аб'яднаньнем "Прыватная маёмасьць" і рухам "Зубр". Некалькі дзясяткаў чалавек правялі пікет пад лёзунгам "НЕ - парушэньням правоў прадпрымальнікаў!". Прадстаўнікі 27 выставачных цэнтраў-кірмашоў пратэставалі супраць дадатковых пабораў, зьвязаных зь неабходнасьцю набываць касавыя апараты. Сустаршыня "Прыватнай маёмасьці" Леанід Малахаў у часе акцыі атрымаў позву ў РАУС.

Апоўдні каля пяцідзесяці ўдзельнікаў акцыі выйшлі на пляцоўку каля гандлёвага цэнтру "Паркінг" на вул. Куйбышава й разгарнулі плякат "НЕ - парушэньням правоў прадпрымальнікаў!". Як патлумачыў Рацыі адзін з арганізатараў пікету, сустаршыня грамадзкага аб'яднаньня "Прыватная маёмасьць" Леанід Малахаў, акцыя - гэта змушаны крок у адказ на дзеяньні Менгарвыканкаму.

У лютым сёлета менскія ўлады прынялі рашэньне пад нумарам 184, якое абавязвае прадпрымальнікаў з 27 выставачных цэнтраў-кірмашоў весьці разьлік з пакупніком толькі пасродкам касавых апаратаў. Прадпрымальнікі цьвердзяць, што гэтае рашэньне парушае леташні прэзыдэнцкі Дэкрэт нумар 12, што пацьвердзіў, дарэчы, і Канстытуцыйны суд краіны.

Прадпрымальнікі даводзяць, што праца з касавымі апаратамі забірае ў іх каля 30 адсоткаў працоўнага часу, і звароты ў розныя інстанцыі плёну не далі. Таму цяпер яны гавораць пра магчымае "збанкрутаваньне свайго бізнэсу". Леанід Малахаў заявіў Рацыі ў часе акцыі, што "дзеяньні ўлады можна параўнаць з тэлефонам аднабаковае сувязі: іх цікавяць толькі паборы з прадпрымальнікаў, і зусім не цікавіць, якім чынам гэтыя грошы зарабляюцца".

Паводле спадара Малахава, калі ўлады не пачуюць іхных патрабаваньняў, прадпрымальнікі будуць змушаныя зарганізаваць буйную акцыю пратэсту. І тады пратэсты паўстануць ужо супраць мэтавых пабораў, ліквідацыі кіёскаў рознічнага гандлю, супраць павелічэньня арэнднай платы й г.д.

У звароце, распаўсюджаным на акцыі, гаворыцца: "Мы ня маем намеру й надалей мірыцца са свавольствам дылетантаў ад улады, якія напаўняюць бюджэт за кошт збанкрутаваньня прадпрымальнікаў".

На акцыі, акрамя прадстаўнікоў руху "Зубр", былі заўважаныя лідэр АГП Анатоль Лябедзька, а таксама прадстаўнік гэтай партыі Андрэй Клімаў.

Прысутнасьць журналістаў і тэлекамэр устрымала міліцыю ад ужываньня сілы. Напрыканцы пікету сустаршыня "Прыватнай маёмасьці" Леанід Малахаў атрымаў ад міліцыянтаў позву ў РАУС, адкуль яго, верагодна, накіруюць у суд.

Радыё Рацыя