Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Двое студэнтаў — беларус і расеец, якія працавалі на ўборцы садавіны ў Шатляндыі, пагражаюць распачаць кампанію пратэсту. Шатляндзкая газэта "The Herald" паведамляе, што 23-гадовы Дзьмітры Чарнавасаў зь Менску і ягоны знаёмы з Санкт-Пецярбургу лічаць сябе несправядліва звольненымі з фэрмы Тарвіт Хоўт, дзе яны працавалі каля месяца.

Абодва атрымалі працу праз праграму ўраду Шатляндыі, заплаціўшы па 700 фунтаў. Цяпер яны могуць заставацца ў Шатляндыі толькі як турысты, бяз права працаваць.

Студэнты кажуць, што на фэрме ім плацілі значна менш за мінімальны шатляндзкі заробак, што іх усяляк дыскрымінавалі й прымушалі жыць у кепскіх умовах. "З намі абыходзіліся, як з рабамі", — цытуе газэта словы Дзьмітрыя Чарнавасава. Звольненыя зьбіраюцца агітаваць замежных студэнтаў на іншых фэрмах далучыцца да кампаніі пратэсту і кажуць, што ім ўжо абяцала ў гэтым дапамагчы Сацыялістычная партыя Шатляндыі.

Гаспадар фэрмы Эндру Логан назваў усе абвінавачаньні з боку студэнтаў "лухтой" і сказаў, што яны папросту адмаўляліся працаваць як трэба.

Алесь Грыневіч, Менск