Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Не прайшло яшчэ й тыдня, як Леанід Козік стаў старшынём Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларускай. І, нягледзячы на надзвычайную занятасьць на жніве (ён адказны за ўборку ў Віцебскай вобласьці ад Адміністрацыі прэзыдэнта) пасьпявае кіраваць і на новай пасадзе. І першыя крокі спадара Козіка - даволі рашучыя. Пачаў ён з рэарганізацыі "калектыўнага прапагандыста, агітатара й арганізатара" - газэты. Няўгодным аказаўся Аляксандар Старыкевіч, галоўны рэдактар друкаванага органу прафсаюзаў - газэты "Беларускі час".

25 ліпеня прэзыдыюм Савету Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларускай разгледзіць пытаньне пра звальненьне галоўнага рэдактара свайго друкаванага органу - газэты "Беларускi час" - Аляксандра Старыкевіча.

Як распавёў сам Аляксандар Старыкевіч, яго зьбіраюцца звольніць "па рашэньні наймальніка". Старыкевічу спачатку прапанавалі звольніцца "па ўласным жаданьні", і калі ён адмовіўся, вырашылі знайсьці іншую фармулёўку.

Вядомы журналіст Аляксандар Старыкевіч ачоліў прафсаюзную газэту крыху больш за год таму. І цягам вельмі кароткага тэрміна здолеў зрабіць зь невыразнай, сумнай шматтыражкі даволі цікавае саліднае выданьне, падабраць таленавітую каманду маладых журналістаў, прыцягнуць да супрацоўніцтва вядомых у краіне людзей - паэта Генадзя Бураўкіна, эканаміста Аляксандра Ягорава.

На думку Аляксандра Старыкевіча, вядомага сваімі незалежнымі поглядамі, новае кіраўніцтва ФПБ у ягоных паслугах ня мае патрэбы. "Нашыя палітычныя перакананьні нельга нават параўноўваць, яны пэрпэндыкулярныя. З улікам будучага "рэфармаваньня" прафсаюзаў мая дзейнасьць, відавочна, не задавальняе заснавальніка", - выказаў здагадку Аляксандар Старыкевіч.

Рэдактар пажадаў газэце "рознага квітненьня" й выказаў меркаваньне, што найлепшым рашэньнем ягоных калег будзе "не пакідаць газэту разам зь ім, а заставацца й, як і раней, прафэсійна асьвятляць падзеі, адстойваючы свой пункт гледжаньня".

Нагадаем, 19 ліпеня выйшаў першы й, відаць, апошні нумар газэты "Беларускі час", падпісаны А.Старыкевічам пасьля абраньня на пасаду старшыні ФПБ Леаніда Козіка. На першай старонцы зьмешчаны вялікі фотаздымак прэзыдэнта А.Лукашэнкі на ровары з надпісам "Дзякуй шчасьліваму Аляксандру Рыгоравічу за нашае дарагое жыцьцё! Цэны ў Беларусі ўзрастаюць хутчэй за любую іншую краіну СНД. Гадавы плян па інфляцыі выкананы датэрмінова".

Сам А.Старыкевіч ужо разглядае прапановы па працаўладкаваньні.

Хто цяпер ачоліць "Беларускі час" - пакуль невядома.

Радыё Рацыя