Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка склікае ў Менск сваіх паслоў, якія 24 ліпеня прымуць удзел у сумеснай калегіі міністэрстваў замежных справаў, эканомікі й гандлю.

Чакаецца, што ў Менск прыедуць 46 кіраўнікоў замежных місіяў Беларусі (амбасадараў, часовых павераных і генэральных консулаў), акрэдытаваных у 44-х краінах сьвету. На сумеснай калегіі міністэрстваў замежных справаў, эканомікі й гандлю перад пасламі выступіць прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, які чарговы раз будзе патрабаваць актывізацыі дзейнасьці пасольстваў у замежнагандлёвай сфэры.

Пасьля гэтага узровень падрыхтоўкі дыпляматаў будуць падвышаць у Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце, дзе пройдзе спэцыяльны сэмінар: як зарганізаваць замежнаэканамічную дзейнасьць дзяржавы. Перад пасламі выступяць кіраўнікі ўраду, Камітэту дзяржкантролю, Нацбанку, Нацыянальнай Акадэміі навук, шэрагу міністэрстваў і камітэтаў. Праграмай прадугледжаная нарада кіраўнікоў замежных місіяў Беларусі ў прэм'ер-міністра Генадзя Навіцкага.

Радыё Рацыя
0058648