Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Падзел сфэраў уплыву транспартнікаў ды іхнае змаганьне за кішэні спажыўцоў працягваецца. Першым крокам было адасабленьне мэтро: менчуком паведамілі, што для паездкі ў падземцы яны мусяць набываць асобны праязны квіток. Натуральна, праз гэтае адасабленьне мэтро не прайграла. Якраз выйграла - за наш кошт.

Калі раней раскоша цягам месяца езьдзіць у мэтро ў дадатак да карыстаньня наземнымі відамі транспарту каштавала 1.200 рублёў, то цяпер асобны праязны - месяцовы - на падземку каштуе 5.400 (+ 500 р. магнітная картка). Рост - 400%.

У адказ аўтобусьнікі таксама праявілі цуд вынаходлівасьці. Дагэтуль дазваляльна было перасоўвацца на г.зв. экспрэсных маршрутах уладальнікам праязных на 4 віды транспарту - бясплатна й уладальнікам праязных на аўтобус - з даплатаю ў выглядзе аднаго квітка. Цяпер - ужо не: набывай асобны квіток на экспрэс.

А каб падштурхнуць грамадзян да больш актыўнага разьвітаньня з грашыма, гарадзкія ўлады скасавалі ўсе гарадзкія маршруты аўтобусаў, якія ідуць у асобных напрамках, замяніўшы іх на экспрэсныя. Гэтак адбылося, у паасобку, дачынна руху ў кірунку папулярнага рынку "Ждановічы". Хоць рынак знаходзіцца ў мяжы гораду, даехаць на яго гарадзкім транспартам немагчыма - адно выключна экспрэсам. Гарадзкія маршруты заканчваюцца за колькі прыпынкаў.

Чарговы раз у люду не спыталі, а ці хоча такіх пераўтварэньняў ён - той, хто на свае падаткі ўтрымлівае муніцыпальны транспарт. Калі ж намерваецца папытацца сам народ, - адгароджваюцца. Што ахвотнікаў дазнацца праўды шмат, сьведчыць шыльдачка, прыкмечаная на шапіку па продажы квіткоў на канцавым прыпынку рынку "Ждановічы": "каса даведак не дае". Каса раіла зьвяртацца ва ўправу сувязі й грамадзкага транспарту Менгарвыканкаму. Але відавочна, там камэнтаваць прынятае рашэньне ахвотнікаў няма: тэлефон папросту не адказвае.

Засталося чакаць, ШТО ў адказ прыдумаюць у тралейбусных дэпо? Няўжо кожнае - а іх у сталіцы 5 - надрукуе свае квіткі? А што ўчыніць усьлед дэпо трамвайнае?

Радыё Рацыя