Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Як зазвычай, весьці паседжаньне будзе прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, які ўжо загадаў сабраць сёлетні ўраджай да 1-га жніўня.

У нядзелю прэзыдэнт Лукашэнка правёў экстраную нараду з вышэйшымі кіраўнікамі краіны дачынна надзвычайных захадаў па зборы ўраджаю. Як аказалася, зноў нашкодзіла надвор'е. Гэтым разам з прычыны сьпякотнага лета зерневыя пасьпелі на два-тры тыдні раней. Цяпер сыноптыкі абяцаюць дажджы, і, са словаў Лукашэнкі, "нам трэба вырваць з палёў хлеб. Ураджай нядрэнны й упускаць час было б злачынствам".

Ачольнік РБ загадаў сабраць ураджай да 1-га жніўня. Мэханізм збору ўраджаю круціцца марудна, і гэта можа прывесьці да страты трэцяй часткі зерня. Лукашэнка зьвінаваціў за гэта ўрад, які ня змог спрагназаваць пачатку зборавай кампаніі й не змабілізаваў адпаведных рэсурсаў.

Лідэр краіны прызначыў адказных за кожны рэгіён: па Берасьцейскай вобласьці старшыню Камітэту дзяржкантролю Анатоля Тозіка й старшыню Нацбанку Пятра Пракаповіча; па Віцебскай - першага віцэ-прэм'ера Сяргея Сідорскага й намесьніка міністра ўнутраных спраў, начальніка Сьледчага камітэту МУС Леаніда Глухоўскага; па Гарадзенскай - генпракурора Віктара Шэймана й міністра па падатках і зборах Канстанціна Сумара; па Менскай - дзяржсакратара Савету бясьпекі Генадзя Невыгласа й віцэ-прэм'ера Ўладзімера Дражына; па Магілеўскай - кіраўніцу справаў прэзыдэнта Галіну Жураўкову й намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай Адміністрацыі Мікалая Іванчанку.

Аляксандар Лукашэнка надзяліў адказных за вобласьці шырокімі паўнамоцтвамі, а прэм'еру й кіраўніку сваёй Адміністрацыі даручыў зарганізаваць спэцыяльны штаб, які мусіць забясьпечыць апэратыўнае прыняцьцё рашэньняў па ўсіх пытаньнях збору ўраджаю.

Радыё Рацыя